Пошук

10.01.2020 14:27   Catholic.by
Ілюстрацыйнае фота Віталія Палінеўскага

6 лютага ў мінскім касцёле святога Сымона і святой Алены (Чырвоны касцёл) адбудзецца сустрэча моладзі з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам «Дыялог з Мітрапалітам. Касцёл і сям’я. Складаныя маральныя пытанні». Падчас сустрэчы іерарх адкажа на пытанні.

Сустрэча распачнецца ў 19.30 у тэатральнай зале ўнізе касцёла.

Просьба дасылаць свае пытанні арцыбіскупу да 1 лютага праз форму, пададзеную тут>>>

У адрозненне ад мінулагодняга «Дыялогу», пытанні павінны мець дачыненне да маральнасці, у першую чаргу сям’і, міжасабовых адносін і да т.п.

Калі на сустрэчы застанецца час, арцыбіскуп адкажа і на тыя пытанні, якія не былі дасланыя загадзя.

Плануецца правядзенне прамой трансляцыі.

Абноўлена 06.02.2020 10:18
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.