Пошук

23.12.2019 13:51   Catholic.by
Фота Яўгена Салейчука / facebook.com

З 8 па 10 студзеня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца калядная сустрэча для міністрантаў і юнакоў, якія разважаюць пра сваё пакліканне.

Праграма сустрэчы плануецца насычанай і багатай на разнастайныя пазнавальныя і забаўляльныя заняткі. Міністрантаў чакаюць практыкаванні па літургіцы і асаблівасцях службы пры алтары падчас розных урачыстасцяў. Абавязковым элементам сустрэчы будуць таксама спартыўныя спаборніцтвы.

Для юнакоў, якія жадаюць заглыбіцца ў разуменне паклікання, запланавана адмысловая духоўная праграма, якая дасць ім магчымасць сустрэцца з Божым Словам на малітве, адарацыі, святой Імшы. Таксама будзе час на размову са святарамі і семінарыстамі.

У сувязі са святамі Божага Нараджэння семінарысты абяцаюць падрыхтаваць для ўдзельнікаў спецыяльны калядны сюрпрыз.

Сустрэча распачнецца 8 студзеня ў 13.00 і скончыцца 10 студзеня ў 14.00.

З сабой неабходна мець нататнік, ручку, комжу і спартыўную вопратку.

Жадаючых узяць удзел у сустрэчы арганізатары просяць загадзя паведаміць па тэлефоне:

+375 29 240 67 38 — кс. Юрый Пракапюк

Абноўлена 23.12.2019 14:25
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця