Пошук

22.11.2019 14:02   Catholic.by
Фота: newsela.com

Пастырскі цэнтр пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі запрашае ў пілігрымку на Святую Зямлю для ўдзелу ва ўрачыстасцях Пальмовай нядзелі, якая нагадвае пра ўваход Пана нашага Езуса Хрыста ў Ерузалем.

Пілігрымка «Па слядах Хрыста» адбудзецца з 29 сакавіка па 5 красавіка 2020 г.

Праграма

Дзень 1, 29 сакавіка: Мінск — Тэль-Авіў — Яффа — Бэтлеем

Збор у зале вылету Нацыянальнага аэрапорта «Мінск» ля пункту рэгістрацыі вылету ў 16.30. Вылет з Мінска прыкладна ў 19.10 (дакладны час адпраўлення пакуль невядомы). Прылёт у Тэль-Авіў у 22.50. Пераезд у гатэль у Бэтлеем. Размяшчэнне ў гатэлі ў Бэтлееме.

Дзень 2, 30 сакавіка: Бэтлеем — Поле пастухоў

8.00 — сняданак. Наведванне Поля пастухоў, св. Імша. Час для пакупкі сувеніраў, падарункаў. Наведванне святыні Нараджэння Езуса, базылікі св. Кацярыны, Малочнага гроту. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег у Бэтлееме.

Дзень 3, 31 сакавіка: Бэтлеем — Ерузалем — Бэтлеем

6.30 — сняданак. 7.15 — выезд у Ерузалем. Пераезд на Аліўную гару — месца Унебаўшэсця, касцёлы Pater Noster, Dominus Flevit, святыня Грабніцы Маці Божай, Гетсэманскі сад, базыліка Агоніі. Пераезд на Гару Сіён: абацтва Унебаўзяцця і Вячэрнік, кляштар Кустодыі (Вячэрнік) — св. Імша, Магіла караля Давіда. Сцяна плачу, вольны час, шпацыр па старым горадзе. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег у Бэтлееме.

Дзень 4, 1 красавіка: Бэтлеем — Кесарыя — гара Кармэль — Назарэт

6.15 — сняданак. Пераезд у Кесарыю — рымскі адміністрацыйны цэнтр у часы Новага Запавету: горад крыжакоў, вядомы рымскі акведук. Наведванне гары Кармэль: пячора Елісея і касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль, св. Імша. Гара Табор. Пераезд у Назарэт: базыліка Звеставання, грот Звеставання, касцёл св. Юзафа. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег у Галілеі, у Назарэце.

Дзень 5, 2 красавіка: Назарэт — Галілейскае мора — Кафарнаум — Гара Благаслаўленняў — Табха — Кана — Назарэт

Сняданак (ранні). Гара Благаслаўленняў, св. Імша. Табха — касцёл Памнажэння хлябоў і рыб і касцёл Прымату св. Пятра. Наведванне Кафарнаума — «Яго горад». Наведванне раскопак Кафарнаума і дома св. Пятра, «Белая сінагога». (Возера Генісарэт і ў адпаведнасці з пажаданнямі ўдзельнікаў прагулка на караблі па возеры за дадатковую плату. На беразе Галілейскага мора магчымасць купіць абед — рыба св. Пятра.) Кана Галілейская — аднаўленне сужэнскіх абяцанняў. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег у Бэтлееме.

Дзень 6, 3 красавіка: Бэтлеем — Ерузалем — Бэтлеем

6.30 — сняданак. 7.15 — пераезд у Ерузалем — Брама св. Стэфана, першамучаніка, шпацыр па старым горадзе: касцёл Дроцікаў, Канвент Ecce Homo, 15.00 — Крыжовы шлях з айцамі францішканамі (Via Dolorosa), базыліка Гробу Пана, Кальварыя. Стары горад у Ерузалеме, вольны час. Ерузалем — збор у 20.30 — брама Яффа. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег у Бэтлееме.

Дзень 7, 4 красавіка: Бэтлеем — Мёртвае мора — Бэтлеем

6.45 — сняданак. Наведванне Бэтаніі, 9.00 — св. Імша. Наведванне Каср-аль-Яахуд — гістарычнага месца хросту Езуса Хрыста ў Ярдане. Магчымасць акунуцца ў воды ракі Ярдан і аднаўленне абяцанняў, дадзеных падчас хросту. Прыпынак на Гары Спакушэння ў Ерыхоне і сікаморы Закхея. Адпачынак на Мёртвым моры. Праезд праз Юдэйскую пустыню ў Бэтлеем. Абед-вячэра. Начлег у гатэлі ў Бэтлееме.

Дзень 8, 5 красавіка: Бэтлеем — Айн-Карэм — Ерузалем — Тэль-Авіў — Мінск

6.45 — сняданак (выезд з гатэля — 8.00). Пераезд у Айн-Карэм: 9.00 — св. Імша, касцёл Адведзінаў і св. Яна Хрысціцеля.

14.30 — працэсія ў Пальмовую нядзелю ад касцёла Бэтфаге — схіл Аліўнай гары — уваход у Ерузалем у касцёл св. Ганны з удзелам усіх пілігрымаў. Пальмовая нядзеля, адзначаецца ўваход Пана ў Ерузалем і пачатак Вялікага тыдня.

18.00 — выезд з Ерузалема ў аэрапорт у Тэль-Авіве. 20.15 — рэгістрацыя, вылет у 23.50. Прыбыццё ў Мінск у 03.35. Заканчэнне пілігрымкі.

Праграма папярэдняя, чарговасць наведвання месцаў можа быць зменена.

Запіс:

+375 29 651 85 12 — кс. Раман Факсінскі
rfoksinski@gmail.com
rfoksinski@yahoo.com

Абноўлена 13.02.2020 13:47
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа