Пошук

14.11.2019 17:05   Catholic.by

Сёлета дабрачыннаму фонду «Адкрытыя сэрцы» споўнілася 10 гадоў, і з гэтай нагоды ў Паставах пройдуць святочныя мерапрыемствы для супрацоўнікаў і валанцёраў, асноўная мэта дзейнасці якіх — абарона жыцця.

Фонд «Адкрытыя сэрцы» — адна з многіх дабрачынных арганізацый, якія існуюць у Беларусі. Ён не з’яўляецца каталіцкім і не звязаны юрыдычна з Касцёлам. Кантакты з Касцёлам фонд мае толькі праз сваіх супрацоўнікаў і валанцёраў, якія з’яўляюцца католікамі.

Касцёл, са свайго боку, падтрымлівае ўсе здаровыя грамадскія ініцыятывы, скіраваныя на абарону духоўных і маральных хрысціянскіх каштоўнасцяў, і заахвочвае вернікаў браць у іх удзел, калі іх дзейнасць не супярэчыць Кананічнаму праву і дзеючаму дзяржаўнаму заканадаўству.

Фонд быў зарэгістраваны рашэннем Магілёўскага аблвыканкама 4 жніўня 2009 г., але з самага пачатку яго работа актыўна праводзілася на Віцебшчыне, дзе ў фонда шмат дабравольцаў.

Таму ўсе яго супрацоўнікі і валанцёры запрашаюцца на святкаванне дня нараджэння фонду на Віцебшчыну, у Паставы, дзе 30 лістапада і 1 снежня будзе арганізавана свята для абаронцаў жыцця.

Прыехаць можна ўсёй сям’ёй. Для дзяцей рознага ўзросту будзе арганізавана асобная праграма — няня для самых маленькіх (1–4 гады) і аніматары для старэйшых дзяцей. Для гасцей здалёк будзе арганізаваны трансфер з Мінска і назад на мікрааўтобусах. Можна прыехаць на адзін дзень ці застацца начаваць з суботы на нядзелю на базе аграсядзібы пад Паставамі.

Праграма:

30 лістапада, субота

  • 12.00 – Ружанец у абарону жыцця і сям’і (парафія св. Антонія)
  • 12.30 – св. Імша ў інтэнцыі сем’яў супрацоўнікаў, валанцёраў і дабрадзеяў фонду
  • 14.00 – абед
  • 15.00 – інтэграцыйная праграма, сведчанні (для дзяцей асобная праграма)
  • 16.30 – пераезд у 5-ы гарадок (за 3 км ад парафіі)
  • 17.00 – падрыхтоўка і ўрачысты баль, фуршэт у ДК 5-га гарадка (для дзяцей асобная праграма). Тыя, хто не ўмее танцаваць або прыедзе без мужа ці жонкі, таксама запрашаюцца на баль, бо ў паланэзе можна ўдзельнічаць абсалютна ўсім. Праграма балю пададзена ніжэй.
  • 21.00 – ад’езд да месца начлегу ў аграсядзібе. Вячэрняя малітва і размова

1 снежня, нядзеля

  • 8.00 – сняданак
  • 9.00 – інтэграцыйная праграма, размова. Для дзяцей асобная праграма (у залежнасці ад надвор’я)
  • 11.00 – сумесная малітва
  • 12.00 – св. Імша (на месцы або ў парафіі)
  • 14.00 – абед пры парафіі і ад’езд

Праграма балю:

  • 16.30 – прыезд
  • 17.00 – урачыстае адкрыццё. Першае аддзяленне балю
  • 18.40 – фуршэт
  • 19.30 – другое аддзяленне
  • 21.00 – завяршэнне балю

У праграме танцы (вальсы, контрдансы і полькі), гульні і песні. Праграма абяцае быць цікавай як для навічкоў, так і для пар з вопытам.

Дрэс-код: кавалеры — касцюм, белая кашуля, гальштук-бабачка; дамы — доўгая вячэрняя сукенка (пастэльныя адценні), абутак без абцасаў.

Рэкамендуецца ўзнос ад удзельніка: 20 руб. Для тых, хто будзе ўдзельнічаць у балі: + 10 руб. з чалавека. Арганізатары не абмяжоўваюць шчодрасць удзельнікаў, але традыцыйна не ставім грошы перашкодай для ўнікальнай магчымасці сабрацца разам і паразмаўляць.

Запіс да 18 лістапада.

Пытанні і запіс па тэлефоне або вайберы: +375 29 899 74 98
электронны адрас: prolife.belarus@gmail.com

Абноўлена 14.11.2019 20:21
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця