Пошук

08.11.2019 10:49   Catholic.by
Фота: churchtimes.co.uk

Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі Open Гродзенскай дыяцэзіі арганізуе аўтобусную паездку хрысціянскай моладзі на 42-ю еўрапейскую сустрэчу Тэзэ, якая пройдзе з 28 снежня па 1 студзеня ў Вроцлаве (Польшча).

  • Выезд удзельнікаў плануецца з Гродна.
  • Прыкладны кошт складзе ў эквіваленце 80 еўра з улікам узносу за ўдзел.
  • Наяўнасць візы пажаданая, але пры адсутнасці яе магчыма зрабіць.

Для ўдзелу неабходна прайсці рэгістрацыю да 25 лістапада.

Больш інфармацыі пра ўдзел можна атрымаць на сустрэчах душпастырства Open, якія праходзяць кожны чацвер вечарам у гродзенскім пабрыгіцкім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (вул. Карла Маркса, 27), або па тэлефонах:

+375 (29) 286 31 78 — кс. Антоні Грэмза
+375 (29) 580 70 17 — Ірэна

Абноўлена 08.11.2019 10:52
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа