Пошук

30.10.2019 07:07   Catholic.by
Касцёл святой Тэрэзы і Вострая Брама ў Вільні. Фота: globtroter.pl

16 лістапада, ва ўрачыстасць Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Міласэрнасці Вастрабрамскай, калі ў Вільні праходзяць традыцыйныя Апекі, у касцёле святой Тэрэзы адбудзецца святая Імша па-беларуску.

Узначаліць цэлебрацыю ў святыні пры Вострай Браме Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які менавіта з гэтай віленскай парафіі распачаў сваё святарскае служэнне.

Пачатак у 15.00 — гадзіну Божай Міласэрнасці.

Арцыпастыр сёлета адзначае 30-годдзе свайго біскупскага служэння і шчыра запрашае пілігрымаў з Беларусі і беларусаў, якія жывуць у Вільні, узяць удзел у святой Імшы на роднай мове.

У нядзелю 17 лістапада адбудуцца заключныя набажэнствы, якімі завершацца сёлетнія ўрачыстасці Апекаў Маці Божай Вастрабрамскай.

Падчас святой Імшы з удзелам іерархаў, якая ў 13.00 будзе цэлебравацца ў Вастрабрамскай капліцы пры адчыненым вакне перад цудадзейным абразом, гамілію прамовіць арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Абноўлена 16.11.2019 10:55
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця