У пятніцу 22 лістапада ў Вільні адбудзецца цырымонія дзяржаўнага перапахавання нацыянальнага героя Беларусі, Літвы і Польшчы Кастуся Каліноўскага і іншых удзельнікаў вызвольнага паўстання 1863–1864 гг. У цырымоніі возьмуць удзел арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і прадстаўнікі Касцёла ў Беларусі.
Падчас працаў па ўмацаванні схілаў гары Гедыміна ў Вільні, якія вяліся са студзеня 2017 года, былі выпадкова знойдзены пахаванні. У выніку праведзеных даследванняў пацвердзілася прыналежнасць знойдзеных парэшткаў удзельнікам вызвольнага паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага, якія былі пакараныя смерцю царскімі сатрапамі на Лукішскай плошчы.
У выніку далейшых пошукаў былі выяўлены парэшткі дваццаці кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання, якія будуць перапахаваныя на могілках Роса ў Вільні. У цырымоніі дзяржаўнага перапахавання возьмуць удзел кіраўнікі Літвы і Польшчы, а таксама прадстаўнічая дэлегацыя Беларусі.
У перапахаванні возьме ўдзел Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі.
Паўстанне 1863–1864 гг. засталося ў памяці нашых народаў як сімвал самаахвярнага змагання за грамадзянскія правы і рэлігійную свабоду.
Праграма цырымоніі перапахавання:
- 8.30 — вынас трунаў з парэшткамі ўдзельнікаў паўстання з унутранага двору Палаца Вялікіх Князёў Літоўскіх на плошчу перад віленскай катэдрай
- 8.40 — унос трунаў у катэдральную базыліку святога Станіслава і святога Уладзіслава
- 9.00 – 11.30 — грамадзянскае развітанне
- 11.45 — прыбыццё ў катэдру афіцыйных асоб і замежных дэлегацый
- 12.00 — святая Імша ў катэдральнай базыліцы святога Станіслава і святога Уладзіслава, цэлебрацыю якой узначаліць арцыбіскуп Мітрапаліт Віленскі Гінтарас Грушас з удзелам духавенства з Літвы, Польшчы і Беларусі. На плошчы перад катэдрай будзе арганізавана відэатрансляцыя святой Імшы
- 13.20 — вынас трунаў з катэдральнай базылікі і выхад жалобнай працэсіі на могілкі Роса
- 14.00 — працэсія спыніцца каля Вострай Брамы, дзе адбудзецца спеў антыфоны «Тваёй абароне аддаемся, святая Багародзіца» на літоўскай, польскай і беларускай мовах
- 14.30 — прыбыццё працэсіі на могілкі Роса
- 14.40 — унос трунаў з парэшткамі ў капліцу на могілках, апошняе развітанне і даручэнне спачылых Божай міласэрнасці
З 16.00 капліца на могілках Роса будзе адкрыта для ўсіх наведвальнікаў.
Жадаючыя ўзяць удзел у перапахаванні кіраўнікоў і ўдзельнікаў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага могуць атрымаць ільготную візу ў консульскім аддзеле пасольства Літоўскай Рэспублікі ў Беларусі.
Дзеля гэтага да 5 лістапада неабходна прайсці індывідуальную рэгістрацыю, даслаўшы анкету на электронную пошту k1@urm.lt.
Жыхары Гродзенскай і Брэсцкай вобласцяў звяртаюцца ў Генеральнае консульства Літоўскай Рэспублікі ў Гродне.
Больш падрабязна пра атрыманне візы можна даведацца ТУТ>>>
З Мінска арганізуецца выезд для ўдзелу ў перапахаванні ўдзельнікаў і кіраўнікоў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.
Інфармацыя і запіс па тэлефонах: