Пошук

15.10.2019 09:53   кс. Павел Рудзьман / Catholic.by
Фота Данілы Ліцкевіча

У Баранавічах будуць праходзіць курсы лідарскага служэння Piligrim. Першая сустрэча адбудзецца 7 снежня, пачатак у 10 гадзін.

«У нашым свеце так шмат лідараў: палітычныя, эканамічныя, рэлігійныя і іншыя, — адзначаюць арганізатары. — Нават на невялікіх прадпрыемствах ёсць свае кіраўнікі, якія так ці інакш з’яўляюцца лідарамі. Але колькі ў іх лідарства? Ці ёсць у кожным з іх штосьці, часу сапраўды варта было б павучыцца? Бо кожнаму чалавеку даводзіцца быць лідарам, у той ці іншай сферы.

На старонках Святога Пісання прадстаўлена нямала лідараў, за якімі ішоў народ. З упэўненасцю можна сказаць, што Езус Хрыстус і Яго апосталы таксама былі лідарамі. Але яны абапіраліся на крыху іншыя каштоўнасці і дзейнічалі інакш.

Мы, хрысціяне, верым і ведаем, што ў кожнага чалавека ёсць велізарны патэнцыял і нямала талентаў, дадзеных Богам. Але ад кожнага асабіста залежыць, як і што мы хочам раскрыць і развіваць у сабе. Або мы проста закапаем свае таленты ў зямлю — бо так лягчэй і спакайней жыць.

Мэта курсаў — гадаванне і раскрыццё патэнцыялу хрысціянскай моладзі, сумесная праца над існуючымі і новымі праектамі, сумеснае служэнне моладзі розных канфесій, дапамога ў арганізацыі і стварэнні ўласных праектаў, развіццё лідарскіх якасцяў.

На працягу курсу мы прапануем паўдзельнічаць у канферэнцыях і практычных занятках па асабістым росце, служэнні, евангелізацыі і стварэнні новых праектаў. Падчас курсу мы пастараемся перадаць матэрыялы, веды і ўменні, каб малады чалавек натхніўся на ажыццяўленне задуманых ідэй і мэтаў. Дапаможам перамагчы страх, ляноту і няўпэўненасць, каб вы маглі дзейнічаць!»

«Мы бачым вялікае, якаснае абуджэнне нашай нацыі, часткай якой мы з’яўляемся. Мы бачым, як змяняецца культура пакаленняў і ўмацоўваецца хрысціянская вера ў нашай краіне. Мы бачым, як з’яўляюцца і развіваюцца новыя хрысціянскія праекты, за якімі стаяць моцныя асобы.

Спадзяемся, што ў канцы курсаў для хрысціянскіх лідараў вы з упэўненасцю зможаце паўтарыць словы апостала: „Усё магу ў Тым, хто мяне ўзмацняе“ (Флп 4, 13)», — дадаюць арганізатары.

Правілы:

  • Пунктуальнасць. Каб удзельнікі не перашкаджалі адзін аднаму, арганізатары заклікаюць зрабіць усё магчымае, каб заняткі пачыналіся ў адзін час — 10.00.
  • Ветлівасць. Гэта, па словах арганізатараў, «просты і дзейсны спосаб паказаць нашу павагу да іншага».
  • Актыўнасць. Арганізатары заклікаюць удзельнікаў падзяліцца сваімі талентамі і жыццёвым досведам, дапамагаць іншаму.
  • Добрасумленнае выкананне хатніх заданняў. Удзельнікам настойліва рэкамендуюць чытаць літаратару, прапанаваную для засваення матэрыялу, выконваць заданні і пастаянна развівацца.

Тэмы:

1. Светапогляд і вера

  • у што верым
  • свет, у якім я жыву, — ці бачу я праблемы тых, хто навокал
  • навошта гэта ўсё? Аснова
  • вера не значыць канфесія
  • што такое лідарства: праект, глабальны і не

2. Асоба. Патэнцыял. Місія. Ролі

  • 4 сферы асобы
  • пакліканне
  • патэнцыял
  • ролі жыцця
  • для чаго я жыву і штосьці раблю
  • мая місія — ці гатовы я прысвяціць гэтаму жыццё?
  • вызначыцца з праектам

3. Служэнне. Выгаранне

  • раблю… раблю… раблю…
  • навошта патрэбны святы дзень
  • адпачынак
  • выгаранне — хвароба сучаснага чалавека
  • як пазбегнуць выгарання
  • асабістае планаванне

4. Планаванне

  • мэты
  • планаванне праекта — праца і практыка
  • практыка
  • фандрэйзінг

5. Каманда

  • праца ў камандзе
  • праблемы
  • як абраць

6. Вынікі

Сустрэчы будуць праходзіць 7 снежня, 18 студзеня, 22 лютага, 21 сакавіка, 25 красавіка, 23 мая, пачатак у 10.00.

Адрас: г. Баранавічы, праспект Савецкі, 16 (трохпавярховы будынак за касцёлам).

Для іншагародніх:

Калі едзеце на міжгароднім аўтобусе ці маршрутцы, выйдзіце на прыпынку «Карона» (гіпермаркет) адразу на ўездзе ў горад з боку Алімпійкі, або «Лядовы палац», калі маршрутка едзе ў бок цэнтра.

З вакзала «Баранавічы Цэнтральныя»:

Любы аўтобус у бок цэнтра. Ехаць да прыпынку «ТЭЦ», потым 10–15 хвілін ісці па Савецкім праспекце, або перайсці дарогу, сесці на аўтобус №16 і праехаць два прыпынкі.

З вакзала «Баранавічы Палескія»:

Дайсці да прапынку «Аўтавакзал» на вул. Тэльмана (ісці 5–7 хвілін). Сесці на аўтобус № 12 або 23. Даехаць да прыпынку «ТЭЦ», потым 10–15 хвілін ісці па Савецкім праспекце. Або сесці на аўтобус № 16 і праехаць два прыпынкі.

Усе пытанні можна задаць арганізатарам:

+375 29 709 00 93 — кс. Павел Рудзьман
+375 29 850 43 41 — дк. Сцяпан Цергель

старонка ў Іnstagram>>>

Электронная пошта: piligrim.belarus@gmail.com

Абноўлена 18.05.2020 16:35
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа