З 11 па 14 лістапада пры Пінскай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага адбудуцца рэкалекцыі для святароў.
Паводле кананічнага права кожны дыяцэзіяльны святар мае абавязак штогод удзельнічаць у прынамсі трохдзённых духоўных практыкаваннях, таму кожная дыяцэзія арганізоўвае іх для сваіх святароў.
Ужо стала традыцыяй, што Пінская дыяцэзія ладзіць такія духоўныя практыкаванні менавіта ў лістападзе.
Рэкалекцыі даюць магчымасць душпастырам заглыбіцца ў засяроджаную малітву, суцішыцца перад Богам, перажыць духоўнае аднаўленне, пераасэнсаваць сваё жыццё і служэнне, аднавіць ласку святарскага паклікання.
Курыя Пінскай дыяцэзіі запрашае ўсіх жадаючых святароў прыняць удзел у рэкалекцыях.