Пошук

02.10.2019 10:21   Відэа: Яўген Лабкоўскі / Catholic.by

Ужо сёмы год праз камунікатар Skype праводзіцца штодзённая жывая малітва Ружанца, да якой могуць далучыцца ўсе ахвотныя.

Магчымасць супольна маліцца Ружанец праз Інтэрнэт асабліва актуальная для тых, хто жыве далёка ад касцёла або з іншых прычынаў не можа часта бываць у святыні і ўдзельнічаць у ружанцовых набажэнствах.

  • Каб далучыцца да малітвы, трэба знайсці ў камунікатары Skype карыстальніка catholic.rosarium і дадаць яго сабе ў кантакты.
  • Пачатак штодзённа ў 22.00.

Ініцыятарамі стварэння гэтага праекту сталі кс. Марэк Жук, марыянін, а таксама вернікі з парафіі санктуарыя Маці Божай Фацімскай у Жодзіне.

Ідэя супольнай малітвы на ружанцы ўзнікла як спосаб падрыхтоўкі да 100-годдзя аб’яўленняў Маці Божай у Фаціме, якое шырока адзначалася ў 2017 годзе.

Хоць юбілей ужо мінуў, аднак добрая пабожная ініцыятыва, якая стала адказам беларускіх вернікаў на фацімскі заклік Марыі штодзённа маліцца Ружанец, засталася.

Абноўлена 17.10.2019 12:53
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа