Пошук

19.09.2019 13:09   Catholic.by

21 верасня ў Слоніме адбудзецца ХV юбілейны турнiр пa мiнi-футболе «Памяцi св. Яна Паўла II».

Рэгламент турніру:

  1. У турніры прымаюць удзел каманды з рыма-каталіцкіх парафій Беларусі.
  2. Узрост удзельнікаў — ад 16 гадоў (кожнай камандзе неабходна запоўніць і засведчыць подпісам і пячаткай пробашча заяўку і ў электронным выглядзе даслаць на адрас a-malafei@mail.ru або прывезці з сабою; кожны ўдзельнік падчас рэгістрацыі павінен мець пры сабе пашпарт альбо ксеракопію дадзенага дакумента).
  3. Максімальная колькасць удзельнікаў ад парафіі — 10 чалавек.
  4. На турніры ў адной камандзе можа ўдзельнічаць толькі адзін футбаліст, які мае прафесійны кантракт у вялікім футболе ці міні-футболе.
  5. Арганізатары на час правядзення турніру забяспечваюць усіх удзельнікаў харчаваннем і спартыўна-забаўляльнай праграмай.
  6. Усе футбольныя матчы будуць праходзіць на полі са штучным пакрыццём стадыёна ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» (чатыры пляцоўкі 20 на 40 м).
  7. Падчас гульні на полі могуць знаходзіцца 4 палявыя гульцы і адзін брамнік.
  8. Замены — неабмежаваная колькасць.
  9. Час гульні — два таймы па 10 хвілін.
  10. Матч за 1-е месца — два таймы па 15 хвілін.
  11. Метадам лёсавання каманды будуць падзелены на 4 групы.
  12. Лёсаванне адбудзецца 19 верасня ў Гродне.

Парушэнне рэгламенту вядзе да дыскваліфікацыі каманды ў наступных турнірах.

Tэл. +375 29 319 54 65 (Velcom), +375 33 624 35 22 (МТС) — кс. Артур Малафей, арганізатар

Прaграма:

  • 8.00–8.50 — прыезд каманд (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі, Слонім, вул. Першамайская, 11)
  • 09.00 — святая Iмша (касцёл Беззаганнага Зачацця Насвяцейшай Панны Марыі, цэлебруе дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі)
  • 10.00 — хроніка турніру (відэаагляд)
  • 10.30 — футбол (пачатак спаборніцтваў на групавой стадыі, стадыён ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» )
  • 13.30–14.00 — абед (стадыён ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»)
  • 14.30–18.00 — футбол (фінальныя гульні, ад 1 да 16 месца, стадыён ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»)
  • 18.10 — уручэнне ўзнагарод
  • 18.40 — вячэра (стадыён ААТ «Газпром трансгаз Беларусь»)
  • 19.00 — заканчэнне турніру

Генеральны спонсар турніру — ТАА «Виботорг» у асобе Баляслава Івашкі.

Каманды-ўдзельнікі турніру:

  1. Грандзічы-Путрышкі
  2. Гродна-Вішнявец (Божай Міласэрнасці)
  3. Брэст (Найсвяцейшай Панны Марыі Багародзіцы)
  4. Маладзечна (св. Юзафа)
  5. Варапаева (св. Міхала Арханёла)
  6. Слонім (Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі)
  7. Паставы (св. Антонія Падуанскага)
  8. Сапоцкін (Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Язафата Кунцэвіча)
  9. Докшыцы (Найсвяцейшай Тройцы)
  10. Гродна-Аўгустовак (Маці Божай Вастрабрамскай)
  11. Мінск-Савіо (св. Яна Хрысціцеля)
  12. Воранава (святых апосталаў Сымона і Юды Тадэвуша)
  13. Смаргонь (св. Яна Паўла ІІ)
  14. Гродна-Дзевятоўка (Найсвяцейшага Адкупіцеля)
  15. Слонім (св. Андрэя)
  16. Баранавічы (св. Зыгмунта)
Абноўлена 20.09.2019 11:43
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця