21 верасня Мінскі тэалагічны каледж імя святога Яна Хрысціцеля ў межах інаўгурацыі новага, 10-а навучальнага года арганізуе біблійны сімпозіум на тэму: «Шануй бацьку свайго і маці сваю» (Зых 20, 12).
У межах сімпозіума, які суадносіцца з тэмай пастырскага года, абвешчанай Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: «Сям’я — крыніца радасці і надзеі моладзі», адбудзецца прэзентацыя спецыяльнага «Новага Запавету для дзяцей і моладзі» (Мінск, 2019), падрыхтаванага Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ і падрыхтаванага да друку ў выдавецтве «Про Хрысто».
Мерапрыемства пройдзе па адрасе: г. Мінск, вул. Серафімовіча, 19.
Праграма інаўгурацыі
- 9.00 — урачыстая канцэлебраваная св. Імша. Узначальвае цэлебрацыю арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі
- 10.00 — Біблійны сімпозіум. Прывітальнае слова і даклад «Святое Пісанне ў жыцці хрысціяніна і ў выхаванні маладога пакалення». Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскага, Старшыня ККББ.
- 10.20 – 11.00 — інаўгурацыйны даклад «Месца запаведзі „Шануй бацьку свайго і маці сваю“ ў Дэкалогу. Біблійнае разважанне з Янам Паўлам II». Кс. прафесар Вальдэмар Храстоўскі, Універсітэт імя кардынала Стэфана Вышынскага, Варшава (Польшча).
- 11.00 – 11.20 — даклад «Стаўленне да бацькі і маці. Чацвёртая запаведзь у навучанні Сіраха (3, 1–16)». Д-р Марына Пашук, Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла пры ККББ.
- 11.20 – 11.40 — перапынак на каву
- 11.40 – 12.00 — даклад «Заахвочвалі, падбадзёрвалі і пераконвалі паступаць годна Бога’ (1 Тэс 2, 12). Метафара „бацькі“ ў 1 Тэс 2, 10–12». Кс. ліц. Валерый Марціноўскі, Віцебская дыяцэзія.
- 12.20 – 12.40 — даклад «Пашана да бацькоў і традыцыя корбан». Кс. ліц. Дзмітрый Леўчык, Гродзенская дыяцэзія.
- 12.40 – 13.00 — пытанні да дакладчыкаў
- 13.00 — прэзентацыя «Новага Запавету для дзяцей і моладзі» (Мінск, 2019)
- Заключнае слова арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
- Уручэнне заліковых кніжак студэнтам І курса
- Пастырскае благаслаўленне на 10-ы навучальны год