Пошук

16.09.2019 10:36   Catholic.by

19 верасня ў мінскай архікатэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбудзецца благаслаўленне моладзі і студэнтаў на навучальны год, спалучанае з благаслаўленнем студэнцкіх заліковак.

Благаслаўленне адбудзецца падчас святой Імшы ў 18.30, якую ўзначаліць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Пасля Імшы распачнецца агульная моладзевая сустрэча ў дольным касцёле, якую правядзе біскуп Юзаф Станеўскі, адказны за душпастырства моладзі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі і адзіны ў нашым епіскапаце біскуп-блогер.

Абноўлена 16.09.2019 10:54
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.