У суботу 26 кастрычніка ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Брэсце адбудзецца сустрэча моладзі Пінскай дыяцэзіі.
Тэма сёлетняй сустрэчы — «Бог, я і дарога да шчасця». Дыяцэзіяльны моладзевы форум — гэта цёплая атмасфера супольнасці, дзе пануе давер і братэрства. Гэта час распазнання паклікання, разважання над актуальнымі праблемамі моладзі, пошуку шляхоў пераадолення перашкодаў і шмат іншага.
Запрашаем моладзь разам імкнуцца пазнаць сваё пакліканне і адказаць на пытанне «Што такое шчасце?»
Прайсці анлайн-рэгістрацыю можна ТУТ>>>
Адказныя за арганізацыю:
- Сястра Вераніка — +375 (29) 241 45 91
- Ксёндз Андрэй Багдановіч — +375 (29) 126 72 98
Касцёл Узвышэння Святога Крыжа, г. Брэст, вул. Леніна, 34.
Праграма сустрэчы
- 9.00 — рэгістрацыя
- 10.00 — знаёмства
- 11.00 — канфэрэнцыя (магчымасць споведзі)
- 12.30 — святая Імша
- 13.45 — абед
- 14.30 — моладзевыя пастаноўкі
- 16.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
- 18.00 — вячэра
- 18.40 — падвядзенне вынікаў
- 19.00 — канцэрт
- 21.00 — вячэрняя малітва і благаслаўленне
Для ўдзельнікаў з іншых гарадоў магчымы начлег.