У чацвер 26 верасня ў Вышэйшай духоўнай семінарыі імя святога Тамаша Аквінскага ў Пінску адбудзецца ўрачыстая інаўгурацыя новага навучальнага года 2019–2020.
Па традыцыі навучальны год афіцыйна распачнецца святой Імшой у пінскім катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, цэлебрацыю якой узначаліць біскуп Антоні Дзям’янка.
Пачатак у 11.00
Рэктар ВДС у Пінску кс. Андрэй Рылка ад імя семінарыйнай супольнасці запрашае далучыцца да супольнай малітвы аб добрых плёнах новага навучальнага года.