Пошук

10.09.2019 16:51   Кс. Чэслаў Паўлюкевіч / Catholic.by
Ілюстрацыйная выява: wordpress.com

З 11 па 13 кастрычніка ў рэкалекцыйным доме пры санктуарыі Гродзенскай дыяцэзіі ў Росі пройдуць духоўныя практыкаванні для сем’яў, якія моляцца аб нараджэнні дзіцяці.

Сёння многія сем’і ў Беларусі сутыкаюцца з цяжкасцю зачацця і нараджэння дзіцяці. Рэкалекцыі для такіх сужэнцаў ужо праводзіліся ў мінулым, і пасля іх некаторыя сем’і падзяліліся радасцю з’яўлення новага жыцця.

Прычыны адсутнасці дзяцей у сям’і могуць быць медыцынскія, але часам сужэнцы кажуць, што дактары не выявілі ніякай медыцынскай прычыны няплоднасці.

У такіх выпадках малітва часта становіцца дзейсным сродкам для атрымання ад Бога дару новага жыцця.

Адрас: Гродзенская вобл., Ваўкавыскі р-н, г.п. Рось, вул. К. Маркса, 7

Для ўдзелу ў рэкалекцыях абавязковая рэгістрацыя па тэлефоне:

+375 (29) 886 31 28

Тэлефанаваць з панядзелка па пятніцу з 11.00 да 12.00 і з 20.00 да 21.00.

Абноўлена 10.09.2019 17:31
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа