У Гродне распачынае дзейнасць каталіцкая кансультацыя для сужэнцаў і сем’яў. Тут можна атрымаць прафесійную дапамогу, адпаведную кансультацыю і прайсці патрэбную тэрапію.
У працы кансультацыі задзейнічаны святар-псіхолаг, сямейны псіхолаг, нарколаг, кансультант натуральнага планавання сям’і, педагог і юрыст.
Кансультацыя знаходзіцца па адрасе: вул. К. Маркса, 27, Інфармацыйна-турыстычны цэнтр Гродзенскай дыяцэзіі, побач з пабрыгіцкім касцёлам (уваход з боку галоўнага паштамта).
Кожны апошні чацвер месяца ў 20.00 будзе праходзіць катэхеза для сужэнцаў.
Тэлефон для запісу ў сямейную кансультацыю: