Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адбываецца пешая пілігрымка дзяцей і моладзі, настаўнікаў і выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхетаў з Гродна і ваколіц у санктуарый Маці Божай на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы (дэканат Гродна-Захад).
Сёлета пешая пілігрымка з Гродна ў Капцёўку адбудзецца 15 верасня.
Да ўдзелу запрашаюцца ўсе жадаючыя, каб на парозе новага навучальнага і катэхетычнага года даверыцца мацярынскай апецы Панны Марыі — дасканалай Вучаніцы Пана — і прасіць аб Божым благаслаўленні ў вучобе.
Праграма пілігрымкі і ўрачыстасцяў у Капцёўцы
- 7.00 — св. Імша ў касцёлe Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у Гродне
- 8.00 — выхад пілігрымкі
- 12.00 — прывітанне пілігрымаў на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы
- 12.00 – 13.00 — адпачынак, гарбата
- 13.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 13.15 — св. Імша з благаслаўленнем школьных прыладаў
- 14.30 — канцэрт, выступленні парафіяльных груп
- 16.30 — заканчэнне, вяртанне аўтобусамі ў Гродна.
Больш інфармацыі пра пілігрымку можна атрымаць у кусташа санктуарыя ў Капцёўцы кс. Міхала Ластоўскага па тэлефоне: