Старшыня Камісіі па справах фармацыі семінарыстаў і святароў пры ККББ біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB паведамляе, што 12–13 жніўня ў Мінску пройдзе другі тур уступнага экзамену для кандыдатаў на 2019–2020 навучальны год у вышэйшыя каталіцкія духоўныя семінарыі ў Гродне і Пінску.
Іерарх таксама нагадаў, што па выніках першага туру ўступнага экзамену на першы год навучання ў Вышэйшых духоўных семінарыях у Гродне і Пінску было залічана пяць кандыдатаў з трох дыяцэзій.
Працэс падрыхтоўкі да святарства паводле новай праграмы Ratio Fundamentalis Institutionis Sacerdotalis ад 8 снежня 2016 года працягваецца 7 гадоў, уключаючы ў сябе інтэгральную фармацыю: чалавечую, духоўную, інтэлектуальную і пастырскую.
Семінарыя як вышэйшая навучальная ўстанова Рыма-Каталіцкага Касцёла дае неабходныя веды і развівае якасці, патрэбныя для плённага служэння людзям і Касцёлу як святар.
У працэсе падрыхтоўкі семінарысты ўзрастаюць у веры, будуючы фундамент духоўнага жыцця праз розныя аскетычныя практыкі, і пазнаюць сябе як чалавека на розных узроўнях; вывучаюць філасофскія і тэалагічныя прадметы, а таксама замежныя мовы і дапаможныя дысцыпліны.
Акрамя духоўнага фармавання і інтэлектуальнай падрыхтоўкі прадугледжана літургічная практыка ў парафіях. Пасля заканчэння 7-гадовай фармацыі кандыдат мае права звяртацца да біскупа з просьбай удзяліць яму сакрамэнт пасвячэння.
Да 10 жніўня дакументы можна падаць у семінарыю або дыяцэзіяльным адказным за фармацыю духавенства.
Прыём дакументаў
Рэктарат семінарыі ў Гродне
па папярэднім запісе па тэл.: +375 15 262 22 22
- тэрмін: 17 чэрвеня – 10 жніўня 2019 г.,
- адрас: г. Гродна, вул. Парыжскай Камуны, 1
- Дакументы прымае дзяжурны святар.
Мінска-Магілёўская архідыяцэзія
па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 553 90 76
- тэрмін: 1 ліпеня – 10 жніўня 2019 г., акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў
- адрас: г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а
- Дакументы прымае кс. канонік Дзмітрый Пухальскі.
Віцебская дыяцэзія
па папярэднім запісе па тэл.: +375 29 884 54 82
- тэрмін: 17 чэрвеня – 10 жніўня 2019 г., акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў
- адрас: Віцебская вобл., г. Глыбокае, вул. Савецкая, 1
- Дакументы прымае кс. Мікалай Ціхановіч.
Рэктарат семінарыі ў Пінску
па папярэднім запісе па тэл. +375 16 532 31 57 ці +375 29 727 31 98
- тэрмін: 17 чэрвеня – 10 жніўня 2019 г., з 10.00 да 17.00, акрамя нядзеляў і ўрачыстасцяў
- адрас: г. Пінск, вул. Леніна, 16
- Дакументы прымае кс. рэктар Андрэй Рылка.
Уступны экзамен — другі тур
Прыём дакументаў і ўступны экзамен для кандыдатаў з усіх дыяцэзій адбудзецца 12–13 жніўня па адрасе:
г. Мінск, вул. Кальцова, 153.
12 жніўня — прыезд і падача дакументаў; 13 жніўня — экзамен.
На ўступным экзамене кандыдат павінен паказаць свае веды па асноўных тэмах са Святога Пісання, катэхізіса, гісторыі Касцёла, гісторыі Касцёла ў Беларусі, дыяцэзіі, актуальнага жыцця Каталіцкага Касцёла.
Кандыдаты ў семінарыю павінны прадставіць наступныя дакументы:
- уласнаручна напісаная заява аб прыняцці ў семінарыю з матывацыяй свайго рашэння;
- уласнаручна напісаная аўтабіяграфія;
- атэстат аб сярэдняй адукацыі альбо дыплом аб заканчэнні іншай навучальнай установы;
- выпускнікі школ: сертыфікаты трох тэстаў ЦТ (цэнтралізаванага тэсціравання):
- беларуская/руская мова;
- замежная мова;
- гісторыя Беларусі/сусветная гісторыя/грамадазнаўства;
- пасведчанне аб хросце;
- пасведчанне аб канфірмацыі;
- пасведчанне аб удзеле ў катэхезе;
- характарыстыка ад пробашча;
- характарыстыка ад катэхета;
- медыцынская даведка для паступлення ў ВНУ (форма 1 здр/у-10);
- пашпарт і яго ксеракопія (старонкі 31–33);
- ваенны білет або прыпісное пасведчанне (яго ксеракопія);
- 4 фотаздымкі 3х4 см.
Кандыдат павінен быць практыкуючым католікам (не менш за тры гады) і валодаць неабходнымі якасцямі для будучага святарскага служэння.
Па ўсіх пытаннях звяртацца да кс. Паўла Эйсманта, куратара 1 курса Вышэйшых духоўных семінарый у Гродне і Пінску, па тэл.: +375 33 687 19 53 або да святароў, якія прымаюць дакументы ў кожнай дыяцэзіі.