Пошук

07.08.2019 13:56   Catholic.by
Від на Ерузалем. Фота: WorldAtlas.com

Пілігрымка на Святую зямлю «Па слядах Хрыста», якую арганізуе Пастырскі цэнтр пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, адбудзецца з 29 кастрычніка па 5 лістапада.

Пілігрымы наведаюць месцы, звязаныя з жыццём Езуса Хрыста, сярод якіх Ерузалем, Айн-Карэм, Бэтлеем, Назарэт, Ерыхон, Бэтанія, Галілея, горы Кармэль і Табор, месца Хросту Пана на Ярдане.

Праграма пілігрымкі

Дзень 1: Мінск – Тэль-Авіў

Збор у зале вылету Нацыянальнага аэрапорту «Мінск» пры пункце рэгістрацыі вылетаў у 16.30. Вылет з Мінска ў 19.10. Прылёт у Тэль-Авіў у 22.50. Пераезд у гатэль у Бэтлеем. Размяшчэнне ў гатэлі. Начлег.

Дзень 2: Бэтлеем – Мёртвае Мора – Бэтлеем

Сняданак. Адпачынак на Мёртвым моры. Прыпынак на гары Спакушэння ў Ерыхоне і сікаморы Закхея. Наведванне Бэтаніі. Пераезд у Бэтлеем – Наведванне Святыні Нараджэння Езуса, базылікі св. Кацярыны, Малочнага гроту, Поля пастухоў. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег у Бэтлеем.

Дзень 3: Бэтлеем – Кесарыя – Гара Кармэль – Назарэт

Сняданак. Пераезд у Кесарыю — рымскі адміністрацыйны цэнтр у часы Новага Запавету: горад крыжакоў, вядомы рымскі акведук і амфітэатр. Наведванне гары Кармэль: пячора Елісея і касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі з гары Кармэль. Кармэліцкі кляштар у Мухрака на гары Кармэль. Гара Табор. Пераезд у Назарэт: базыліка Звеставання, грот Звеставання, касцёл св. Юзафа. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег у Галілеі, у Назарэце.

Дзень 4: Галілейскае Мора – Кафарнаўм – Гара Благаслаўленняў – Табха – Кана – Назарэт

Сняданак (ранні). Пераезд у Галілею. Рака Ярдан — аднаўленне абяцанняў хросту. Наведванне Кафарнаўма і Гары Благаслаўленняў. Табха — касцёл Памнажэння хлябоў і рыб і касцёл Прымату св. Пятра. Кана Галілейская – аднаўленне сужэнскіх абяцанняў. Вяртанне ў Назарэт — грот Звеставання, базыліка Звеставання. Вяртанне ў гатэль увечары. Абед-вячэра. Начлег у Назарэце.

Дзень 5: Назарэт – Каср-аль-Яхуд – Мёртвае Мора – Бэтлеем

Сняданак. Пераезд уздоўж Іярданскай даліны. Наведванне Каср-аль-Яахуд — гістарычнага месца хросту Езуса Хрыста ў Ярдане. Адпачынак на Мёртвым моры. Праезд праз Юдэйскую пустыню ў Бэтлеем. Абед-вячэра. Начлег у гатэлі ў Бэтлееме.

Дзень 6: Ерузалем – Айн-Карэм – Бэтлеем

Сняданак. Пераезд у Ерузалем — Брама св. Стэфана, першамучанніка, шпацыр па старым горадзе ў Ерузалеме: касцёл св. Ганны, кляштар Ecce Homo, Крыжовы шлях (Via Dolorosa), базыліка Гробу Пана, Кальварыя. Пераезд у Айн-Карэм: касцёл Адведзінаў і св. Яна Хрысціцеля. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег у Бэтлеем.

Дзень 7: Бэтлеем – Ерузалем – Айн-Карэм – Бэтлеем

Сняданак. Пераезд у Ерузалем на Аліўную гару — месца Унебаўшэсця, касцёлы Pater Noster, Dominus Flevit, Гетсэманскі сад, базыліка Агоніі, сімвалічны «гроб» Панны Марыі. Пераезд на Гару Сіён: абацтва Унебаўзяцця і Вячэрнік. Сцяна плачу. Вяртанне ў гатэль на абед-вячэру і начлег у Бэтлеем.

Дзень 8: Бэтлеем – Ерузалем – Яфа – Тэль-Авіў – Мінск

Сняданак (ранні). Пераезд у Ерузалем — Яфская брама, Стары Горад ў Ерузалеме: індывідуальнае наведванне базылікі Гробу Пана, Кальварыя, шпацыр, вольны час. А 14.00 выезд у Яфу, наведванне касцёла св. Пятра. Вольны час, шпацыр па старым горадзе. Выезд у аэрапорт у Тэль-Авіве а 18.30. Рэгістрацыя, вылет у 23.50. Прыбыццё ў Мінск у 3.35. Заканчэнне пілігрымкі.

Праграма рамкавая, чарговасць наведвання месцаў можа быць зменена.

Па пытаннях удзелу і запісу звяртацца па тэлефоне:
+375 (29) 651 85 12 — кс. Раман Факсінскі

або на электронную пошту:
rfoksinski@gmail.com

Абноўлена 18.09.2019 13:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.