Пошук

02.08.2019 16:45   Паводле: msj.by
Фота msj.by

З 23 па 25 жніўня ў касцёле св. Міхала Арханёла ў Навагрудку пройдуць рэкалекцыі для мужчын.

Як паведамляе інтэрнэт-старонка арганізатараў рэкалекцый, групы «Мужчыны святога Юзафа», тэма канферэнцый — «Эўхарыстыя ў маім жыцці. “Гэта чыніце на Маю памяць”».

«Веруючы мужчына — перш за ўсё мужчына, моцны духам, — адзначае пробашч парафіі ў Навагрудку кс. Юрый Жэгарын. — Крыніцай моцы духу з’яўляецца Эўхарыстыя, ролю якой вельмі часта мы недаацэньваем і не да канца разумеем.

Адкрыць для сябе па-новаму Эўхарыстыю, разабрацца ў многіх незразумелых момантах і глыбока, больш усвядомлена пачаць удзельнічаць у Ахвяры святой Імшы — мэта бліжэйшых духоўных практыкаванняў.

Тых, хто сапраўды прагне паглыбіцца ў самую сутнасць найвялікшага Хрыстовага сакрамэнту, шчыра запрашаю. Па-новаму для сябе адкрыты сакрамэнт Эўхарыстыі — шлях да рэальнага духоўнага адраджэння і станаўлення мужчыны і яго асабістых адносін з Хрыстом».

Праграма рэкалекцый

23 жніўня, пятніца

20.00 – размяшчэнне
20.30 – арганізацыйная сустрэча і знаёмства
21.00 – уступная канферэнцыя
22.00 – прагляд фільма

24 жніўня, субота

8.00 – ранішняя малітва і кароткая медытацыя над Божым словам
8.30 – сняданак
9.30 – канферэнцыя
10.30 – кава-паўза
11.15 – экскурсія ў касцёле св. Міхала Арханёла, знаёмства з гісторыяй парафіі і святыні
12.00 – святая Імша з гаміліяй
13.00 – абед
14.00 – час на адпачынак і прыватную малітву
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.30 – канферэнцыя
16.30 – Ружанец
18.00 – вячэра
19.15 – адарацыя (магчымасць прыступіць да сакрамэнту пакаяння)
20.00 – сумесная размова «Чым для мяне асабіста з’яўляецца Эўхарыстыя»
21.00 – прагляд фiльма (або асабістая размова са святаром)

25 жніўня, нядзеля

8.00 – ранішняя малітва і кароткая медытацыя над Божым словам
8.30 – сняданак
9.00 – канферэнцыя
10.00 – служба
11.15 – кава-паўза
11.45 – канферэнцыя
13.00 – абед
14.00 – канферэнцыя
15.30 – Вяночак да Божай Міласэрнасці і завяршэнне рэкалекцый

Папярэдні запіс і дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375 33 624 42 85 Павел
+375 33 621 66 56 Віталій
+375 44 733 71 67 Viber.

Кошт удзелу, які ўключае ў сябе начлег і харчаванне, — 50 руб.

Калі па нейкіх прычынах не атрымліваецца быць на рэкалекцыях тры дні, арганізатары запрашаюць прыняць удзел у асобных пунктах праграмы ў зручны для Вас час.

З сабой па магчымасці мець Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця