З 18 па 22 ліпеня ў Воршы пройдуць рэкалекцыі «Бэтанія», прысвечаныя пераважна сямейнай тэматыцы.
У рэкалекцыях, якія праводзіць кс. Аляксандр Жарнасек МІС, можна ўдзельнічаць як усёй сям’ёй, так і індывідуальна.
Асноўная ідэя рэкалекцый — аб’яднаць духоўны адпачынак з цялесным, бо менавіта так рабіў Хрыстус, калі знаходзіўся ў Бэтаніі ў доме сваіх сяброў Лазара, Марыі і Марты.
Адрас: г. Орша, вул. Савецкая, 6.
Кантактны тэлефон і запіс:
+375 (29) 713 02 33 — кс. Аляксандр Жарнасек МІС