Пошук

02.07.2019 13:07   кс. Уладзімір Русак / Catholic.by

З 12 па 14 ліпеня ў Лебедзеве пройдзе трохдзённая сустрэча для юнакоў ад 14 гадоў пад дэвізам: «Быць рыбаком, а не рыбкай на кручку».

Мы жывем у свеце, дзе вельмі шмат магчымасцяў.
Вялікіх і малых.
Дармова і за грошы.
Тых, што даюць жыццё, і тых, што забіваюць.
Як не памыліцца?
Як зрабіць выбар, за які не трэба будзе шкадаваць?

Запрашаем цябе знайсці час, каб задумацца над мэтаю свайго жыцця, вандруючы сцежкамі нашай Бацькаўшчыны і сцежкамі Святога Пісання, молячыся супольна і асабіста, размаўляючы з Богам і са святаром.

Знайдзі тую дарогу, на якой зможаш упоўні пражыць сваё жыццё!

Пачатак у 12.00.

Як дабрацца:

Цягніком альбо іншым транспартам да Маладзечна. Адтуль з аўтавакзала (недалёка ад чыгуначнага вакзала) аўтобусам да Лебедзева. Аўтобусы ў накірунку Лебедзева ходзяць кожную гадзіну. Дакладны адрас: Мінская вобласць, Маладзечанскі раён, в. Лебедзева, вул. Савецкая, 40.

З сабой неабходна ўзяць:

  • Святое Пісанне
  • нататнік
  • ручку
  • зменны абутак

Запіс і неабходная інфармацыя па тэлефонах альбо e-mail:

+375 29 622 23 10
+375 33 662 23 10
uladzimir@catholic.by (кс. Уладзімір Русак)

Абноўлена 02.07.2019 15:34
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа