Пошук

02.07.2019 08:08   Catholic.by

14 ліпеня ў Радашковічах пройдзе традыцыйны Купалаў фэст — рэлігійна-культурнае мерапрыемства на ўшанаванне памяці Янкі Купалы, ахрышчанага ў тутэйшым касцёле.

Традыцыя Купалава фэсту была распачатая ў Радашковічах па ініцыятыве каталіцкай моладзі і падтрыманая тагачасным пробашчам радашковіцкай парафіі Валянцінам Станкевічам і Дзяржаўным літаратурным музеем Янкі Купалы. Гэтае рэлігійна-культурнае мерапрыемства пашырыла праграму Купалаўскіх дзён, якія ладзяцца на ўспамін нараджэння і трагічнай гібелі паэта на яго радзіме ў Вязынцы і ў Мінску.

Янка Купала нарадзіўся ў далёкім 1882 годзе і быў ахрышчаны ў касцёле старадаўняга мястэчка Радашковічы, атрымаўшы імя ў гонар першага прарока Новага Запавету — святога Яна Хрысціцеля.

Паэтычныя і публіцыстычныя радкі Янкі Купалы жывілі ідэю беларускай дзяржаўнасці, што паўставала 100 гадоў таму ва ўмовах глабальных сацыяльных змен. Тады беларусы, як і многія народы Еўропы, імкнуліся заняць «свой пачэсны пасад між народамі». Дзеля гэтай мэты працавалі дзеячы беларускага руху незалежна ад сваіх палітычных поглядаў. І кожны з іх мог шчыра паўтарыць словы Янкі Купалы:

Беларусь — маё сэрца, залатая краіна…

ПРАГРАМА ФЭСТУ

  • 10.00 — святая Імша ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы
  • Ігнат Данько. «Мая малітва» пад гукі старадаўняга аргана
  • 11.20 — «Чытаем Купалу разам»: чытанне ўсімі жадаючымі рэлігійных і патрыятычных вершаў Янкі Купалы
  • 12.20 — перапынак на гарбату
  • 12.45 — канцэртная праграма: Алеся Сівохіна і Алесь Камоцкі
  • 13.45MölkKUPALA: турнір па гульні мёльккю
  • 14.45 — малітва на завяршэнне ў касцёле

Арганізатары фэсту парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Радашковічах на чале з яе пробашчам кс. канонікам Юрыем Быкавым і Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы шчыра запрашаюць у Радашковічы ўсіх, хто любіць і шануе песняра Беларусі.

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы, Радашковічы, вул. Бурдзенюка, 2.

Абноўлена 02.07.2019 12:50
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.