Пошук

25.06.2019 12:29   Паводле: Svjazep.org / Catholic.by
Фота: carkva-gazeta.by

Грэка-каталіцкія парафіі і супольнасці Беларусі рыхтуюцца да 25-й Юбілейнай пілігрымкі Віцебск – Полацк, якая пройдзе з 9 па 13 ліпеня пад дэвізам «Хрыстус жыве».

Дэвізам юбілейнай пілігрымкі сталі тытульныя словы з паслясінадальнай Апостальскай адгартацыі папы Францішка да моладзі свету.

Традыцыйны шлях з Віцебска ў Полацк пілігрымы пройдуць за 5 дзён: з аўторка 9 ліпеня да суботы 13 ліпеня.

РАСКЛАД РУХУ ПІЛІГРЫМКІ

Аўторак 9 ліпеня: Віцебск – Заронава (26 км)

  • 7.00 — Боская Літургія ў грэка-каталіцкай царкве Уваскрасення Хрыстова (Віцебск, вул. 2-я Войкава, 6-А)
  • 9.00 — выхад пілігрымкі
  • 17.00 — прыбыццё ў Заронава; начлег у зале каля музея

Серада, 10 ліпеня: Заронава – Шуміліна (18 км)

  • 9.00 — выхад з Заронава
  • 18.00 — прыбыццё ў Шуміліна; Боская Літургія ў рыма-каталіцкім санктуарыі Маці Божай Фацімскай; начлег пры парафі

Чацвер, 11 ліпеня: Шуміліна – Обаль (22 км)

  • 7.30 — Боская Літургія ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай
  • 9.30 — выхад з Шуміліна
  • 18.00 — прыбыццё ў Обаль; начлег у школе

Пятніца, 12 ліпеня: Обаль – Гараны (20 км)

  • 7.30 — Боская Літургія ў рыма-каталіцкай капліцы ў Обалі
  • 9.30 — выхад з Обаля
  • 18.00 — прыбыццё ў Гараны; начлег у школе

Субота, 13 ліпеня: Гараны – Струнне – Полацк (23 км)

  • 7.30 — Боская Літургія
  • 9.30 — выхад з Гаранаў
  • 12.00 — прыбыццё ў Струнне, Паніхіда
  • 16.00 — Полацк, царква св. Сафіі
  • 19.00 — Полацк, грэка-каталіцкая царква св. Параскевы Полацкай
  • 21.00 — Вячэрня; начлег пры парафіі

Нядзеля, 14 ліпеня

  • 10.30 — Святочная Боская Літургія

Цэлебрацыя адбудзецца каля грэка-каталіцкага храма св. Параскевы Полацкай у прыватным сектары «Кароўнікі» (вул. Навасёлаў, 70). Даезд ад вакзала аўтобусам № 8 да канцавога прыпынка «Вуліца Бабушкіна».

Тэлефон для кантактаў:
+375 29 675 29 97 — а. Зміцер

Абноўлена 12.07.2019 13:48
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.