Пошук

17.06.2019 12:41   Catholic.by
Фота Аляксандры Шчыглінскай

Мінскі тэалагічны каледж імя св. Яна Хрысціцеля аб’яўляе набор навучэнцаў на 2019/2020 навучальны год.

Уступны экзамен адбудзецца 24 жніўня 2019 г.

Дакументы прымаюцца з 21 чэрвеня да 24 жніўня 2019 г. кожную пятніцу з 10.00 да 12.00 у мітрапалітальнай курыі (г. Мінск, вул. Рэвалюцыйная, 1а).

Дакументы можна падаць у іншы час.

Папярэдні запіс:
тэл.: +375 29 616 08 72; +375 17 258 68 44
e-mail: collegium@catholic.by

Дакументы падаюцца асабіста

Інфармацыя для абітурыентаў

Сярод мэтаў каледжа — паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры і падрыхтоўка спецыялістаў для рэлігійнай дзейнасці.

Навучэнцы каледжа маюць магчымасць атрымаць веды па тэалогіі (дагматычнай, маральнай, пастаральнай), Святым Пісанні, гісторыі Касцёла, кананічным праве, літургіі, патралогіі, рэлігіязнаўстве, сацыяльным вучэнні Касцёла, філасофіі, псіхалогіі, педагогіцы, катэхетыцы, сродках масавай камунікацыі і іншых прадметах згодна з прадпісаннямі Рыма-Каталіцкага Касцёла.

Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады (з верасня па чэрвень). Форма навучання — завочная.

Заняткі праводзяцца ў 2-ю і 4-ю суботу месяца. Прымаюцца асобы ад 18 гадоў.

Каб cтаць cтудэнтам каледжа, неабходна ведаць пра:

Адметнасць навучання:

  • Група «А» [тэалогія] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію і іншыя прадметы згодна з праграмай навучання. Навучэнцы гэтай групы атрымліваюць дыплом аб заканчэнні каледжа без прысваення кваліфікацыі.
  • Група «B» [тэалогія + катэхетыка] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці катэхета (настаўніка катэхізіса). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне практычных метадаў катэхізацыі, якія існуюць у Каталіцкім Касцёле.
  • Група «C» [тэалогія + касцёльны спеў] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у парафіях у якасці кантара (кіраўніка спеваў). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне арганізацыі літургічных спеваў.
  • Група «D» [тэалогія + сродкі масавай камунікацыі] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных сродках масавай камунікацыі ў якасці супрацоўніка КСМК (супрацоўніка каталіцкіх сродкаў масавай камунікацыі). Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне сродкаў масавай камунікацыі.
  • (новая) Група «Е» [тэалогія + рэлігійны турызм] прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння каледжа служыць у касцёльных структурах у якасці куратара пілігрымак. Навучэнцы гэтай групы, акрамя вывучэння тэалогіі, маюць магчымасць набыць паглыбленыя веды ў галіне рэлігійнага турызму.

Навучэнцы ІІІ курса, у залежнасці ад групы (B, C, D, Е), акрамя прадугледжаных праграмай навучання прадметаў, наведваюць лекцыі, якія даюць магчымасць атрымання адпаведнай кваліфікацыі (катэхет, кантар, супрацоўнік КСМК, куратар пілігрымак).

Кваліфікацыйны прадмет уваходзіць у выпускныя экзамены. Пасля заканчэння каледжа навучэнцы гэтых груп атрымліваюць дыплом з пазначэннем прысвоенай ім кваліфікацыі.

Дакументы, неабходныя для паступлення:

  • заява (напісаная ўласнаручна);
  • біяграфія (напісаная ўласнаручна);
  • рэкамендацыйны лiст ад пробашча парафii;
  • копiі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
  • копiя атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі
    або iншыя дакументы аб адукацыi;
  • копiя пашпарта (стар. 31-33);
  • 3 фотаздымкi (3х4);
  • медыцынская даведка;
  • анкета (запаўняецца пры падачы дакументаў).

Уступны экзамен:

  • экзамен па катэхізісе і агульных ведах пра Каталіцкі Касцёл;
  • кваліфікацыйная размова.

Адміністрацыя МТК

Абноўлена 18.06.2019 09:28
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця