Пошук

21.08.2018 19:25   Тэкст: Сяргей Юрэвіч / Фота: Сяргей Юрэвіч / парафія св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні / Catholic.by

З 20 па 26 жніўня ў парафіі св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні (Гродзенская дыяцэзія) праходзіць летнік для дзяцей і моладзі «Канікулы з Богам».

Летнік арганізаваў новапрызначаны пробашч парафіі кс. Яўген Учкуроніс, які з мінулага месяца нясе ў ёй служэнне. У правядзенні летніка пробашчу дапамагаюць с. Дарота з Гродна і парафіяльная моладзь.

Дзень у летніку распачынаецца ў капліцы. На 9.30 тут збіраюцца ўсе выхаванцы, каб падрыхтавацца да св. Імшы. Разам з с. Даротай яны развучаюць новыя спевы, якія спяваюць падчас літургіі. Імша, якую цэлебруе кс. Яўген, распачынаецца а 10-й гадзіне.

Пасля ранішняй малітвы дзеці і моладзь ідуць на стадыён у Заходнім мікрараёне. Там для іх падрыхтавана спартова-забаўляльная прграма. Акрамя таго, што выхаванцы летніку актыўна праводзяць час на свежым паветры, яны таксама гуляюць у настольныя гульні. Абавязковымі пунктамі ў парадку дня з’яўляецца сумесны прагляд фільмаў і, вядома, абед.

На заканчэнне летніка «Канікулы з Богам» для выхаванцаў прадугледжана экскурсія ў Мінск і нядзельны канцэрт, падрыхтаваны імі для сваіх родных і блізкіх у Цэнтры культуры.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця