8-10 снежня ў Оршы і Баранавічах адбудуцца адвэнтавыя рэкалекцыі для сужэнцаў пад кіраўніцтвам сужэнскіх пар з руху «Сужэнскія сустрэчы».
На рэкалекцыі могуць прыехаць сужэнцы ў розным узросце, з розным досведам сямейнага жыцця, з розным узроўнем ведаў, ступенню пабожнасці і розным веравызнаннем, пары, якія толькі распісаліся ў ЗАГСе, а таксама сужэнствы ў паўторным шлюбе.
Мэтай рэкалекцыі з’яўляецца аднаўленне і паглыбленне сужэнскай еднасці і любові.
У рэкалекцыях абавязковы ўдзел абаіх сужэнцаў, без дзяцей і ва ўсёй праграме.
Сустрэча ў Оршы
Пачатак рэкалекцый 8 снежня ў 19.30. Завяршэнне — 10 снежня ў 14.00.
Нумары для запісу:
- +375 44 773 40 76 (а. Браніслаў)
- +375 29 714 28 20 (Алёна)
Сустрэча ў Баранавічах
Рэкалекцыі пройдуць у Доме Святой Тройцы. Пачатак 8 снежня ў 18.00, заканчэнне 10 снежня каля 15.00.
Нумары для запісу:
- Святлана Квяткоўская +375 29 644 26 05
- Аляксандр Квяткоўскі +375 29 529 93 50
Што такое «Сужэнскія сустрэчы»?
«Сужэнскія сустрэчы» — рэкалекцыйны рух, мэта якога — дапамагчы мужу і жонцы лепш і глыбей разумець адно аднаго і асэнсаваць таямніцу іх шлюбу.
Сужэнствам прапануецца такая форма дыялогу, якая, з аднаго боку, дазваляе мужу і жонцы глыбей пазнаць адно аднаго, а з другога — у выпадку непаразуменняў — дапаможа выйсці з канфліктных сітуацый. Праграма складзена такім чынам, што дазваляе кожнай пары паглядзець на сваё жыццё ў духу любові, і заснавана на сучасных ведах з вобласці псіхалогіі, камунікацыі і тэалогіі сям’i.