«Характарызуюцца наяўнасцю некаторага адхілення ад нормаў, якое не дазваляе лічыць іх бяспечнымі», — так акрэсліваюцца веруючыя сем'і і сем'і з трыма і больш дзецьмі ў метадычным дапаможніку «Праца з дзецьмі, якія маюць патрэбу ў сацыяльна-псіхолага-педагагічнай падтрымцы», апублікаваным на сайце Аддзела адукацыі, спорту і турызму Капыльскага райвыканкама.
Згодна з гэтым дакументам, у катэгорыю праблемных сем'яў таксама трапляюць сем'і няпоўныя, малазабяспечаныя, замяшчаючыя, сем'і з дзецьмі-інвалідамі, сем'і перасяленцаў, бежанцаў, эмігрантаў, студэнтаў.
«Фактары рызыкі не абавязкова сведчаць пра адсутнасць камфортнага асяроддзя для дзіцяці. Наяўнасць названых фактараў толькі абумоўлівае неабходнасць пастаноўкі сям'і на ўлік», — гаворыцца ў метадычным дапаможніку.





