4-7 верасня ў Ляскоўцы пры цэнтры Карытас Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі прайшлі рэкалекцыі для святароў пад дэвізам «...Каб часам, навучаючы іншых, сам не стаўся нявартым» (1 Кар 9, 27б).
Духоўныя практыкаванні праводзіў кс. Мікалай Ціхановіч, пробашч з Глыбокім. Сабраныя святары разважалі над рознымі аспектамі святарскага служэння ў Касцёле.