
З 10 жніўня па 1 верасня адбываецца абавязковая рэгістрацыя кандыдатаў для паступлення ў Катэхетычны каледж імя Зыгмунта Лазінскага ў Баранавічах на 2026-2027 навучальны год.
Мэтай каледжа з’яўляецца паглыбленне рэлігійных ведаў, умацаванне веры, развіцце хрысціянскай культуры і падрыхтоўка спецыялістаў для працы ў парафіях у якасці катэхетаў і сямейных кансультантаў. Студэнты каледжа атрымліваюць веды па разнастайных прадметах: філасофскіх, тэалагічных, педагагічных і псіхалагічных, вывучаюць Святое Пісанне і гісторыю Касцёла.
Акрамя ведаў, навучэнцы здабудуць новых сяброў-аднадумцаў, змогуць прайсці духоўную фармацыю, развіць свае асабістыя таленты і атрымаюць шанс праявіць іх у служэнні Богу і людзям.
Навучанне ў каледжы працягваецца тры гады, з верасня па чэрвень. Форма навучання — завочная. Заняткі праводзяцца ў суботу і нядзелю двойчы ў месяц.
Навучанне бясплатнае. Іншагароднія студэнты забяспечваюцца начлегам і пасілкамі.
Прымаюцца асобы ад 18-і гадоў.
Як стаць навучэнцам Катэхетычнага каледжа
1. Вызначыцца са спецыялізацыяй:
- Катэхетыка — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць пасля заканчэння ўстановы працаваць у парафіях у якасці катэхета (выкладчыка катэхізіса).
Дадаткова на гэтай спецыялізацыі можна атрымаць наступныя кваліфікацыі:- арганізатар літургіі;
- арганізатар рэлігійнага турызму і адпачынку;
- супрацоўнік каталіцкіх СМІ.
- Агульная тэалогія (без права выкладання катэхізіса) — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць паглыбіць сваю веру і веды, вывучаючы каталіцкую тэалогію.
- Сямейнае кансультаванне і кансультаванне ў галіне залежнасцяў — прадугледжана для асобаў, якія жадаюць на прафесійным узроўні дапамагаць душпастырам у вырашэнні разнастайных духоўных і маральных пытанняў, звязаных з сужэнскім і сямейным жыццём вернікаў, а таксама з разнастайнымі залежнасцямі і сузалежнасцю.
2. Прадставіць наступныя дакументы:
- Біяграфія (напісаная ўласнаручна);
- Рэкамендацыйны ліст ад пробашча парафіі;
- Копіі пасведчанняў аб сакрамэнтах хросту і канфірмацыі;
- 2 фотаздымкі 3×4;
- Копія атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыі ці іншыя дакументы аб адукацыі;
- Копія пашпарта.
3. Здаць экзамен па катэхізісе і прайсці вусную кваліфікацыйную размову.
Усе неабходныя для паступлення дакументы трэба прывезці на ўступны экзамен.
Уступны экзамен для абітурыентаў на выбар:
- 29 жніўня ў 11.00;
- 5 верасня ў 11.00.
Адрас каледжа:
вул. Тараса Шаўчэнкі, 6
225411 г. Баранавічы
Падрабязная інфармацыя і запіс па тэлефонах:
МТС: +375 (29) 513 57 92;
А1: +375 (29) 644 26 05.
e-mail: callegge@gmail.com
сайт: www.catcollege.by







