Пошук

09.02.2026 11:04   Catholic.by
Фота Віталія Палінеўскага

Стала вядомай праграма развітання і пахавання дапаможнага біскупа Пінскай дыяцэзіі на пенсіі Казіміра Велікасельца, які адышоў у вечнасць 8 лютага 2026 года.

Гомель, 10 лютага, аўторак:

19.00  святая Імша з Нешпарамі за святой памяці біскупа Казіміра ў касцёле Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гомелі (вул. Савецкая, 118).

Пінск, 11 лютага, серада:

18.30  святая Імша з Нешпарамі за святой памяці біскупа Казіміра ў катэдральным касцёле Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску (вул. Леніна, 16).

Пінск, 12 лютага, чацвер:

12.00 пахавальная святая Імша за біскупа Казіміра Велікасельца і абрады пахавання ў Пінскім катэдральным касцёле (вул. Леніна, 16).

Пасля святой Імшы труна з целам біскупа Казіміра будзе перавезена згодна з завяшчаннем у яго родную парафію ў Шэрашаве (Пружанскі р-н), дзе ён будзе пахаваны на мясцовых могілках каля касцёла.

Абноўлена 09.02.2026 11:06
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.