Пошук


Нарадзіўся ў 1007 г. у Равэне (Паўночная Італія), рана застаўся сіратою. Вялікую ролю ў яго жыцці адыграў брат Дам’ян, і таму ў святога з’явіўся такі дадатак да імені. У 1035 г. Пётр уступіў у кляштар бенедыктынцаў-эрэмітаў з вельмі суровымі манаскімі правіламі. Ён хутка стаў узорам манаха і праз восем гадоў быў прызначаны прыёрам.


У 1057 г. Папа Стэфан IX супраць волі Пятра прымусіў яго прыняць біскупскае пасвячэнне і годнасць кардынала Остыі. Пётр Дам’ян стаў адным з найлепшых папскіх дарадчыкаў і дыпламатаў. Акрамя тэалагічнай, місіянерскай і дыпламатычнай дзейнасці, святы нястомна пісаў. Яго працы вылучаюцца глыбокай эрудыцыяй, а паэзія — незвычайнай прыгажосцю. Яны належаць да найлепшых твораў Сярэднявечча і, перажыўшы стагоддзі, і ў наш час выклікаюць вялікую цікавасць. Памёр святы ўначы з 22 на 23 лютага 1072 г. падчас аднаго з падарожжаў ад вялікага знясілення працай. Хоць Пётр Дам’ян ніколі не быў афіцыйна кананізаваны, аднак яго заўсёды ўшаноўвалі як святога, а ў 1828 г. Папа Леў XII абвясціў яго доктарам Касцёла. Заступніцтва святога просяць, у прыватнасці, пры галаўным болю.

Успамін 21 лютага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця