Пошук


Нарадзіўся 8 сакавіка 1495 г. у Партугаліі. Спачатку быў пастухом і вёў спакойны лад жыцця, але потым вырашыў уступіць у войска і апынуўся ў Афрыцы, дзе прабыў пэўны час. Дзякуючы св. Яну Авільскаму ў 1539 г. у Гранадзе (Іспанія) перажыў навяртанне. Праз год вырашыў апекавацца беднымі, хворымі і разумова адсталымі, для чаго заснаваў уласны шпіталь, у якім лекарскую дапамогу дапаўняў духоўным клопатам. Святы лічыцца першапраходцам у галіне метадычнага дагляду хворых і псіхічнахворых.


Ён памёр 8 сакавіка 1550 г. у Гранадзе, дзе ў базыліцы, што носіць яго імя, да гэтага часу захоўваюцца ягоныя рэліквіі. Больш чым праз 30 гадоў пасля смерці святога яго духоўныя дзеці склалі статут Закона братоў міласэрнасці — баніфратраў, заснавальнікам якога лічыцца Ян Божы. Баніфратры акрамя трох традыцыйных законных шлюбаў убоства, чыстасці і паслушэнства складаюць яшчэ і чацвёрты шлюб: апякунства хворымі. Святы з’яўляецца апекуном хворых, шпіталяў і санітараў, а таксама кнігагандлёўцаў і друкароў.

Успамін 8 сакавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця