Пэрпэтуя і Фэліцыта жылі ў ІІ – ІІІ стст. у Карфагене (Паўночная Афрыка). Пэрпэтуя паходзіла са шляхетнага роду і мела двухгадовую дачку, а Фэліцыта была рабыняю. У вязніцы абедзве прынялі хрост, а Фэліцыта нарадзіла там дзіця. Калі яны адмовіліся скласці ахвяру язычніцкім бажкам, іх аддалі на разарванне дзікім звярам на гарадской арэне.
Апынуўшыся сярод звяроў, жанчыны падтрымлівалі адна адну і праслаўлялі Бога, дадаючы сабе мужнасці. Моцна параненых леапардам, іх затым дабілі мячом. Гэта адбылося 7 сакавіка 202 г. Са старажытных часоў святыя былі ў вялікай пашане ў Касцёле, пра што сведчыць таксама і тое, што іх імёны ўзгадваюцца ў Рымскім каноне.
Успамін: 7 сакавіка