Пошук


У 1233 г. сем маладых жыхароў Фларэнцыі (Італія), якія паходзілі з найбольш шляхетных сем’яў горада, разам вырашылі прысвяціць сябе аскетычнаму жыццю. Імі кіравала жаданне прынесці здавальненне Панне Марыі, якая двойчы аб’яўлялася ля падножжа Монтэ Вэкіо ў Фларэнцыі, аплакваючы ахвяры крывавай барацьбы паміж двума варожымі палітычнымі лагерамі ў тагачаснай Італіі — гібелінамі і гвельфамі. Непадалёк ад месца аб’яўлення Маці Божай мужчыны заклалі келлі ў скальных пячорах, дзе трывалі ў малітве, устрыманні і ўчынках міласэрнасці. Яны назвалі сябе слугамі Марыі, або сэрвітамі, прынялі манаскі статут святога Аўгустына і пачалі насіць манаскае адзенне, пашытае на ўласны узор.

Стаўшы народнымі прапаведнікамі і місіянерамі, сэрвіты абышлі ўсю Італію, Францыю і Венгрыю, распаўсюджваючы набажэнства да Маці Божай Балеснай і засноўваючы новыя кляштары. Закон сэрвітаў быў зацверджаны Папам у 1304 г, але да гэтага дажыў толькі адзін з сямі заснавальнікаў. У наш час закон распаўсюдзіўся па ўсім свеце.

Успамін 17 лютага.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа