Пошук


Турыбій Мангравэха нарадзіўся 16 лістапада 1538 г. у Іспаніі. Атрымаўшы юрыдычную адукацыю, ён стаў інквізітарам у Грэнадзе. Ва ўзросце сарака гадоў ён быў прызначаны арцыбіскупам Лімы (Перу). На працягу 27 гадоў ён нястомна і самааддана працаваў дзеля навяртання ў веру і асветы індзейцаў, абараняючы іх ад прыгнятальнікаў. Турыбій прывёў да веры цэлыя плямёны. Ён быў арганізатарам перуанскага Касцёла, а таксама рэфарматарам духоўнага і грамадскага жыцця ва ўсёй краіне.


Турыбій будаваў касцёлы, засноўваў кляштары і дамы дапамогі — тагачасныя сацыяльныя цэнтры. Ён склікаў 13 дыяцэзіяльных сінодаў і 3 правінцыяльныя сіноды, якія мелі ўплыў на жыццё Каталіцкага Касцёла ва ўсёй Паўднёвай Амерыцы. Гэты вялікі рэлігійны дзеяч памёр 23 сакавіка 1606 г. Святы Турыбій з’яўляецца апекуном Перу.

Успамін 23 сакавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця