Грэк па паходжанні, Сікст ІІ быў выбраны Папам 30 жніўня 257 г. Усе свае намаганні ён прысвяціў аднаўленню адносінаў паміж Касцёлам у Рыме і хрысціянскай супольнасцю ў Карфагене, якія былі парушаныя ў сувязі з пытаннем паўторнага хросту ерэтыкоў. У тыя часы цэзар Валяр’ян выдаў спецыяльны эдыкт аб пераследаванні хрысціянаў, у якім прадпісвалася без суда забіваць усіх, хто займаў нейкія пасады ў хрысціянскіх супольнасцях.
У выніку пераследу 6 жніўня 258 г. падчас св. Імшы ў катакомбах Калікста быў забіты таксама Сікст ІІ. Разам з ім загінулі 2 дыяканы, адным з якіх быў святы Лаўрэнцій, вельмі прывязаны да Папы. Святы Сікст ІІ, імя якога ўзгадваецца ў Рымскім каноне, з’яўляецца апекуном цяжарных жанчын. Яго таксама просяць аб добрым ураджаі інаграду.