Пошук


Нарадзілася ў 931 або ў 933 г. у Бургундыі (Францыя). Ужо ў дзяцінстве па волі бацькі, бургундскага караля Рудольфа ІІ, была заручаная з італьянскім каралём Лотарам ІІ. Ва ўзросце 16 гадоў выйшла за яго замуж, але ўжо праз 3 гады аўдавела. З-за пагрозы ад прэтэндэнтаў на трон была вымушана звярнуцца па абарону да будучага імператара Аттона І, за якога ў 951 г. выйшла замуж.

У 962 г. у Рыме Папа Ян ХІІ каранаваў іх абоіх імператарскімі каронамі. Пасля смерці Аттона І Адэлаіда шмат гадоў адстойвала дзяржаўныя інтарэсы, мудра карыстаючыся сваім уплывам і сувязямі, але з-за непаразуменняў з сынам, імператарам Аттонам ІІ, і яго жонкаю адышла ад справаў. Апошнія гады жыцця правяла ў заснаваным ёю кляштары ў Эльзасе (Францыя). Адэлаіда заснавала шмат іншых кляштараў, падтрымлівала клюнійскую рэформу, фінансавала касцёльныя ўстановы. Яна памерла 16 снежня 999 г. і праз сто гадоў пасля смерці была кананізавана. Яе рэліквіі ўшаноўваюць шматлікія пілігрымы.

Успамін 16 снежня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця