Пошук


Нарадзіўся каля 305 г. у Рыме (па іншых звестках — у Іспаніі). Служыў дыяканам у Папы Ліберыя, пасля смерці якога быў абраны яго наступнікам і заняў Пасад святога Пятра. Часы пантыфікату Дамаса азмрочыліся неабходнасцю супрацьстаяць двум антыпапам, якіх абвясцілі праціўнікі законнага Папы. Акрамя таго, Дамас паслядоўна змагаўся з ерасямі і клапаціўся пра належны маральны ўзровень духавенства.

Ён наказаў змясціць на месцах пахавання мучанікаў адпаведныя надпісы (частка з іх была выканана ў вершаванай форме), а таксама даў распараджэнне свайму сакратару святому Гераніму нанава перакласці Святое Пісанне. Гэты пераклад, які атрымаў назву Вульгата, не страціў актуальнасці да сённяшняга дня. Папа Дамас памёр у Рыме 11 снежня 384 г. Яго рэліквіі лічыліся страчанымі, але ў XVII ст. іх удалося знайсці ў адным з рымскіх касцёлаў. Заступніцтва святога Дамаса просяць ад гарачкі.

Успамін 11 снежня.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця