Пошук


Нарадзіўся 12 ліпеня 1803 г. у Пуацье (Францыя). Уступіў у законную Супольнасць Марыі (марыстаў), заснаваную на пачатку ХІХ ст. у Ліёне з мэтаю абвяшчэння хвалы Бога і Яго Маці ва ўсім свеце. З 1837 г. займаўся місіянерскай дзейнасцю на востраве Футуна (архіпелаг Фіджы).


Тубыльцы вельмі добра ставіліся да каталіцкага місіянера, давяралі яму і лічылі чалавекам вельмі добрага сэрца, аднак хрост наважваліся прыняць нямногія з прычыны пераследу з боку іншых супляменнікаў. Калі Пётр пераканаў сына правадыра племені прыняць хрысціянства, яго было загадана забіць. Пётр Шанэль прыняў смерць за Евангелле 28 красавіка 1841 г. і стаў першым мучанікам у Акеаніі. Яго дзейнасць і смерць не былі дарэмнымі — нягледзячы на пераслед, востраў Футуна неўзабаве стаў хрысціянскім.

Успамін 28 красавіка.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа