Пошук


Нарадзіўся ў другой палове V ст. у Таскане (Італія). 13 жніўня 523 г. быў абраны на пасад святога Пятра. Спазнаў вялікае прыніжэнне ад караля остготаў Тэадорыка І, тагачаснага валадара Італіі. Тэадорык загадаў Яну І паехаць у Канстанцінопаль да імператара Юстыніяна І, каб той адклікаў эдыкт, у якім асуджалася арыянства, і такім чынам вымушаў Папу падтрымаць гэтую ерась. Ян І вярнуўся ў 526 г., аднак без вынікаў, на якія разлічваў Тэадорык.


Разгневаны кароль загадаў схапіць Папу і зняволіць яго ў Равэнне. Неўзабаве пасля гэтага, 18 мая 526 г., Ян І памёр, не стрываўшы такога здзеку, і таму ўшаноўваецца як мучанік. Яго рэліквіі знаходзяцца ў базыліцы святога Пятра ў Рыме.

Успамін 18 мая.
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.