Пошук

18.02.2010 00:00  

Апошнім часам у дзверы нашых дамоў даволі часта стукаюць людзі, якія хочуць нам нешта прадаць. Канешне, сярод іх многа прыстойных людзей, якія такім чынам стараюцца зарабіць сабе на жыццё. Але не ўсе. Ёсць і такія, што стараюцца абдурыць, ашукаць пакупніка. Прыгожа расхвальваюць тое, што прадаюць. Гавораць, што гэта надзвычайная, выключная цана. Нехта падумае: як тут не купіць, калі мне гэта патрэбна, а цана такая нізкая. Не трэба шукаць па магазінах, хадзіць, рабіць нейкія намаганні. Прыносяць мне на кватэру. Чаго ж яшчэ жадаць? I купляюць. Аддаюць грошы і радуюцца, што так лёгка здабылі тое, у чым мелі партэбу.

У той жа час ашуканцы бяруць грошы і знікаюць, напэўна, пасмейваючыся, што так лёгка ўдалося ім некага абдурыць. Замест добрага прадалі нехадавы тавар, а часам, нават, нешта такое, што зусім не мае ніякай вартасці. Ведаеце, што такое нехадавы тавар? Гэта — рэч, якая выглядае добра, але калі яе пачынаюць ужываць, адразу ж развальваецна, псуецца і нічога не застаецца, як толькі выкінуць яе. Такім нехадавым таварам могуць быць, напрыклад, красоўкі для гульні ў футбол. Знешне яны могуць выглядаць добра, але развальваюцца пры першым жа ўдары па мячы.

Пра ашуканцаў можна сказаць, што яны многа абяцаюць, а на самой справе нічога не даюць. I таму тых, каго яны ашукалі, ахоплівае гнеў і злосць на саміх сябе, што былі такімі наіўнымі, што так лёгка паверылі. Але гэта не дае ніякіх вынікаў, таму яны вырашаюць, што ў будучым будуць асцярожнымі.

У Евангеллі, якое мы пачулі некалькі хвілін таму, гаворыцца, што і да Езуса таксама прыйшоў ашуканец, вельмі небяспечны ашуканец. Адбылося гэта тады, калі Езус сорак дзён знаходзіўся ў пустыні. «Нiчoгa не еў у тыя днi, a кaлі яны скoнчыліся, згаладаўся». Тады сказаў Яму сатана: «Кaлі Ты Сын Бoжы, скaжы гэтaму кaменю, кaб ён стaў хлебaм» (гл. Лк 4, 2–3).

У першы момант нам можа падацца, што сатана вельмі клапоціцца пра Езуса. Пасля столькіх дзён посту Езус быў галодным, дакладней, не проста галодным, а вельмі галодным. Вы самі ведаеце, як мучыць голад, як цяжка трываць, калі мама толькі на некалькі гадзін запозніцца з абедам. А Езус жа пасціў аж сорак дзён! I вось у такой сітуацыі спакуслівая прапанова: «Ты лёгка можаш наталіць голад, бо Ты ж Сын Божы. Дастаткова сказаць слова — і гэты камень, што ляжыць перад Табою, стане хлебам».

Усё гэта занадта прыгожа для таго, каб быць сумленным. Чаму? Давайце прыгледзімся да таго, хто прапануе так зрабіць. Яго называюць д’яблам. Слова «сатана» альбо «д’ябал», паходзіць ад грэчаскага слова «дыяболёс», якое азначае: вораг, ашуканец, абвінаваўца, той, хто ашуквае, спакушае, уводзіць у зман. I толькі гэта адкрывае нам вочы, кім з’яўляецца той, што нібыта так моцна клапоціцца пра Езуса. Ён з’яўляецца ворагам Езуса, ён хоча ўвесці Езуса ў зман, ашукаць, звесці з сапраўднага шляху.

Езус пайшоў у пустыню, каб пасціць і такім чынам падрыхтавацца да выканання той справы, якую даверыў Яму Айцец. Сатана хоча адцягнуць Яго ад гэтага, падказваючы: «Наешся хлеба дасыта». Заўважым, які хітры сатана. Увогуле, ён падобны да прадаўца нехадавога тавару, бо гаворыць так: «Кaлі Ты Сын Бoжы, скaжы гэтaму кaменю, кaб ён стaў хлебaм» (гл. Лк 4, 2–3). Езус з’яўляеццаСынам Божым. Пра гэта сведчыў Айцец падчас хросту (гл. Лк 4, 3). Але гэта не азначае, што Езус перад кожным, хто толькі пажадае, павінен сведчыць пра сябе, робячы цуды.

Езус не дае звесці Сябе з абранага шляху нават тады, калі вельмі галодны. Ён добра ведае, дзеля чаго Ён адправіўся ў пустыню. Ён хоча выканаць тое, чаго чакае ад Яго Айцец. I лічыцца толькі з гэтым. Усё іншае неістотна: ні голад, ні стомленасць, ні спакуслівы шэпт сатаны. Таму рашуча адказвае яму: «Не хлебaм aдным будзе жыць чaлaвек» (гл. Лк 4, 4).

Гэтыя словы Езуса, прачытаныя на пачатку Вялікага посту, набываюць асаблівае значэнне. Яны ўзяты са Старога Запавету, з Кнігі Другазаконня, дзе так апісваецца прабыванне ізраільцян у пустыні: «Ён скарыў цябе, мучыў цябе голадам і карміў цябе маннаю, якой не ведаў ты і не ведалі продкі твае, каб паказаць табе, што не адным хлебам жыве чалавек, але кожным словам, якое выходзіць з вуснаў Пана» (гл. Дрг 8, 3). У пустыні Езус жыў усім тым, што паходзіла ад Бога, таму Ён выцерпеў такі вялікі голад і з лёгкасцю змог распазнаць хітрасць сатаны. Кожнага з нас сатана таксама хоча ашукаць. Такі ўжо ён ёсць, што шмат абяцае, але нічога не дае. Хоча ўпіхнуць нам свой нехадавы тавар, і не за грошы, а цаною нашага збаўлення. Мы павінны быць вельмі мудрымі і ўважлівымі, каб д’ябал не звёў нас. Трэба сачыць, каб ён не падмануў нас прыгожымі словамі. Ён не скажа проста: «Не вучыся», — але як Езусу, так і табе, падкажа самыя розныя адгаворкі і апраўданні, толькі б не адкрываць кніжку. Калі мы прыслухоўваемся да яго слоў, то самі сабе робім дрэнна, бо здзяйсняем грэх.

Мы пераможам спакусы сатаны калі будзем:
— заўсёды прагнуць Езуса Хрыста, які з’яўляецца жывым і праўдзівым хлебам,
— жыць кожным словам, што паходзіць з вуснаў Божых (гл. Малітва пасля Камуніі).

У час Вялікага посту будзем старацца часта прымаць Цела Хрыста, якое нас умацоўвае, і ўважліва слухаць Божае слова.

З кнігі кс. Станіслава Бялецкага
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».

Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.
Абноўлена 23.06.2017 21:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Спагадлівасць - гэта праява Божай
Міласэрнасці, адзін з сямі дароў Святога Духа