Пошук

12.10.2009 00:00  
Ці наступіць канец свету

Дзіўна, але ўжо гэтулькі разоў павінен быў наступіць канец свету. Любая нагода добрая, каб з усёй упэўненасцю абвяшчаць яго надыход. Шмат гаварылася аб канцы свету, калі набліжаўся 2000 год, і гэтак жа шмат, калі павінна было адбыцца зацьменне сонца. Зрэшты, дастаткова, каб аб канцы свету сказала якая-небудзь папулярная варажбітка альбо вядомы астролаг, і ўжо некаторыя часопісы аж да агіды раздзімаюць «навіну» і спаборнічаюць у апісанні, як гэта будзе і што гэта будзе. Прадказваюць пераважна якія-небудзь вялікія касмічныя катастрофы, катаклізмы, голад, войны, няшчасці. Цікава, але нягледзячы на шматразовыя прадказанні, чамусьці сам па сабе канец свету так і не надыходзіць. Чаму? Бо і не надыдзе!

Увогуле ўсе гэтыя прадказанні вельмі смешныя і наіўныя. Чаму? Будучы лёс свету і будучы лёс чалавецтва — гэта вельмі сур’ёзная справа. Таму не дзіўна, што мы хацелі б нешта пра гэта ведаць. I ведаем. Ад каго мы гэта ведаем? Ад варажбіткі? Ад празорцы? Ад астролага? Ад якога-небудзь прарока? Ні могуць яны ведаць пра тое, што павінна адбыцца? Адкуль яны могуць ведаць? Па руху зорак? Са старых кніжак? Смешна! Гэта не для гэта разумнага чалавека!

Зрэшты, навошта стукацца ў адчыненыя дзверы. Не зоркі ж кіруюць светам, але кіруе ім добры Бог, які ўсё стварыў і які паслаў свайго Сына, каб збавіў свет. I тое, што мы павінны ведаць пра будучыню свету і чалавецтва, Бог аб’явіў нам праз свайго Сына, Езуса Хрыста. Ці шмат Езус нам сказаў пра гэта? (...) Нямнога і нямала — а роўна столькі, колькі неабходна нам ведаць.

Тое, што пра будучыню, мы абавязкова павінны ведаць, сцісла сфармуляваў святы Павел: «Праходзіць вобраз гэтага свету» (гл. 1 Кар 7, 31). Гэта не свет праходзіць, гэта не свет скончыцца! Праходзіць яго цяперашняя форма, праходзіць яго цяперашні стан, таму што свет, у якім мы жывём, пазначаны грахом, цярпеннем, смерцю, і нават варожасцю да Пана Бога. Такі свет прамінае і павінен прамінуць. Такі свет павінен скончыцца, бо Хрыстус перамог грэх, смерць і сатану. Таму першыя хрысціяне маліліся так: «Пане, няхай прыйдзе Твая ласка і няхай праміне гэты свет» (гл. Дзідахэ).

Такая форма свету, у якой жывём, павінна змяніцца. А што нас чакае? Святы Ян у Апакаліпсісе піша так: «I ўбачыў я новае неба і новую зямлю, бо першае неба і першая зямля мінулі (...). I пачуў я голас вялікі з неба, які гаварыў: вось скінія Бога з людзьмі, і Ён будзе жыць з імі; і людзі будуць Ягонымі, і сам Бог будзе з імі, іхні Бог. I абатрэ Бог усялякую слязу з вачэй іхніх; і смерці ўжо не будзе, і не будзе ўжо ані плачу, ані галашэння, ані працы, бо гэта ўжо ўсё мінула. I сказаў Той, які сядзеў на пасадзе: вось раблю ўсё новае» (гл. Ап 21,1,3–5).

Аднак гэты пераход ад старога да новага не адбудзецца лагодна. Сатана, праціўнік збаўлення чалавека, які ўсведамляе непазбежную перамогу над сабой, вырушьшь у апошнюю атаку. Для веруючых у Хрыста гэта будзе час вялікага выпрабавання, з якога, на жаль, не ўсе выйдуць пераможцамі.

Сярод хаосу, неспакою і ўяўнага трыумфу зла людзі «ўбачапь Сына Чалавечага, які будзе ісці на аблоках у сіле моцнай ў хвале» (гл. Мк 13, 25). Адбудзецца тое, ува што глыбока верым і што вызнаём падчас кожнай нядзельнай святой Імшы: «Прыйдзе ў хвале судзіць жывых і памерлых». Хрыстус прыйдзе паўторна як Пан-Пераможца, каб судзіць чалавецтва. «I пашле Ён тады анёлаў Сваіх і збярэ выбраных Сваіх ад чатырох вятроў, ад краю зямлі да краю неба» (гл. Мк 13, 27). Гэта будзе трыумф не толькі Хрыста, але таксама і ўсіх, хто захаваў Яму вернасць.

Калі чуем гэта, ахоплівае цікаўнасць: «Калі гэта адбудзецца?». На жаль, Пан Езус не задаволіў нашу цікаўнасць. Ён не сказаў нам, калі гэта адбудзецца. Мала таго, не пакінуў ніякіх сумненняў і ясна зазначыў: «Аб дні тым ніхто не ведае (...), а толькі Айцец» (гл. Мк 13, 32). Толькі Айцец наш нябесны ведае пра гэта. Сярод людзей — ніхто! Таму той, хто сцвярджае, што ведае, калі гэта адбудзецца і падае канкрэтную дату, проста фантазіруе. А наіўныя людзі ў гэта вераць!

Яшчэ горш, што тыя, хто верыць усялякага роду «вестунам» канца свету, на самой справе не верыць Хрысту. Здаецца, што часам мы турбуемся не аб тым, аб чым трэба хвалявацца, што трэба прымаць блізка да сэрца.

Многія забіваюць сабе галовы, шукаючы адказу, калі надыдзе канец свету. Дарэмна! Усё роўна так і не даведаюцца. Затое зусім іх не цікавіць і ўвогуле не хвалюе, ці апынуцца ў коле выбраных, калі Хрыстус паўторна прыйдзе. На жаль, пра гэта яны не клапоцяцца. А гэта ж самае галоўнае.

Таму не імкніцеся высветліць «калі»? Не наша справа ведаць, калі гэта адбудзецца. Не дазваляйце ўцягнуць сябе ў гэта і аддаліць ад найважнейшага, гэта значыць ад таго, што змешчана ў словах: «Пане Езу (...), чакаемТвайго прыйсця ў хвале».

Удзельнічаючы ў Эўхарыстыі, глыбока верым, што Езус Хрыстус, «склаўшы адну ахвяру за грахі, назаўсёды сеў праваруч Бога, чакаючы, аж пакуль ворагі Ягоныя будуць пакладзены да падножжа ног Яго» (гл. Гбр 10,12–13). Ён «доля мая са спадчыны і келіха; Ён трымае лёс мой» (гл. Пс 16, 5).

З кнігі кс. Станіслава Бялецкага
«Дазвольце дзецям прыходзіць да Мяне».

Мінск. Выдавецтва «Про Хрысто». 2002.
Абноўлена 23.06.2017 21:46
Пры выкарыстанні матэрыялаў Catholic.by спасылка абавязковая. Калі ласка, азнаёмцеся з умовамі выкарыстання

Дарагія чытачы! Catholic.by — некамерцыйны праект, існуе за кошт ахвяраванняў і дабрачыннай дапамогі. Мы просім падтрымаць нашу дзейнасць. Ці будзе наш партал існаваць далей, у значнай ступені залежыць ад вас. Шчыра дзякуем за ахвярнасць, молімся за ўсіх, хто нас падтрымлівае.

. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Бог заўсёды чакае нас.
Ён ніколі не губляе надзеі і заўсёды прабывае побач.