Пошук


Рэктар Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі імя св. Тамаша Аквінскага ў Пінску, канцлер Курыі Пінскй дыяцэзіі, магістр тэалогіі і філасофіі, дактарант філасофскага факультэта Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта імя Яна Паўла ІІ.

Матэрыялы аўтара
06.06.2013 10:31
Адной з адметнасцяў каталіцкай духоўнасці з’яўляецца ўшанаванне рэліквій. Звычайна яны маюць выгляд часцінкі рэчаў або цела святога, змешчаных у адмыслова аздобленым саркафагу — рэліквіярыі. Ён можа быць зусім мініяцюрны, а можа мець і вялікія памеры. Людзьмі, якія мала азнаёмлены з каталіцкай духоўнасцю, дэманстрацыя рэліквій святых успрымаецца неадназначна. Адны ўспрымаюць іх як «музейны экспанат», іншыя негатыўна рэагуюць на ўшанаванне ці дэманстрацыю рэліквій, падазраючы католікаў у рэлігійным фетышызме, нездаровым пакланенні парэшткам памерлых. Крытыкі Касцёла часта бяруць на ўзбраенне падобныя «аргументы», прыпісваючы католікам погляды і веру, якія не маюць нічога агульнага з каталіцызмам. Узнікае заканамернае пытанне: што такое культ рэліквій у Касцёле? Адкуль ён узяўся і што на самой справе азначае?
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Папа Францішак

Дух хоча жыць у нас –
мы пакліканы да вечнага жыцця