Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Амброзій, біскуп і доктар Касцёла
Святы Амброзій, біскуп і доктар КасцёлаНарадзіўся ў Трэвізіо каля 340 г. Скончыў універсітэт у Рыме і, з’яўляючыся ўпраўнікам паўночнай Італіі, каля 374 г. быў абраны арцыбіскупам Медыялана (сучасн. Мілан). 7 снежня гэтага ж года прыняў біскупскае пасвячэнне. Праявіў сябе як сапраўдны пастыр і настаўнік вернікаў, з’яўляецца аўтарам шматлікіх працаў па тэалогіі, арганізатарам літургічнага спеву і аўтарам гімна «Te Deum».

Ён хрысціў св. Аўгустына. Нязломны абаронца Касцёла, сваімі творамі і дзейнасцю ён змагаўся з памылкамі арыянаў. Памёр у Вялікую суботу 4 красавіка 397 г.

Успамін: 7 снежня
Адноўлена 15.07.2009 17:12
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.