Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Антоній, абат
Святы Антоній, абатЖыў у ІІІ стагоддзі ў Егіпце. Паходзіў з багатай сям’і, але раздаў сваю маёмасць бедным і пасяліўся ў пустыні. Праз пэўны час да яго пачалі далучацца іншыя пустэльнікі. Разам са святым Паўлам Пустэльнікам распачаў арганізацыю манаскага жыцця на Усходзе. Памёр, маючы сто гадоў, перад смерцю наказаўшы вучням пахаваць яго таемна, каб пазбегнуць пасмяротнай агалоскі, аднак адразу пасля смерці яго пачалі называць «Вялікім».

Успамін: 17 студзеня
Адноўлена 15.07.2009 17:16
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.