Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Палікарп, біскуп і мучанік
Святы Палікарп, біскуп і мучанікНарадзіўся каля 70 г., ва ўзросце прыблізна трыццаці гадоў быў пасвечаны апосталам Янам на біскупа Смірны (сучасны Ізмір у Турцыі). Св. Ігнацый з Антыёхіі сустрэўся з ім падчас падарожжа ў Рым і потым з Траады напісаў да яго ліст. Абвінавачаны ў знявазе язычніцкіх звычаяў, Палікарп адважна вызнаў веру ў Хрыста перад праконсулам.

Як паведамляе апісанне яго мучаніцтва «Martirium Polycarpi» — адзін з найстарэйшых у Касцёле дакументаў, што сведчыць пра культ святых, — Палікарпа прымушалі праклясці Хрыста, аднак ён мужна адказаў: «Я служу Яму ўжо восемдзесят шэсць гадоў, і Ён ніколі не зрабіў мне нічога дрэннага. Як жа я магу абразіць майго Валадара і Збаўцу? Я — хрысціянін!» Святы быў асуджаны на спаленне, але паколькі полымя не пашкодзіла яму, быў забіты мячом. Захаваўся ліст Палікарпа да Філіпянаў, які з’яўляецца важным сведчаннем апостальскай Традыцыі і канону Святога Пісання. Святы з’яўляецца апекуном тых, хто пакутуе ад вушных хваробаў.

Успамін: 23 лютага
Адноўлена 15.07.2009 17:16
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.