Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Юзаф, Абраннік Найсвяцейшай Панны Марыі
Святы Юзаф, Абраннік Найсвяцейшай Панны МарыіУсе звесткі пра жыццё святога мы знаходзім у Евангеллі паводле Мацвея і паводле Лукі. Нягледзячы на тое, што іх зусім няшмат, менавіта Абраннік найсвяцейшай Панны Марыі з’яўляецца адной з найбольш значных постацяў у хрысціянстве. Па прафесіі ён быў цесляром, жыў і працаваў у Назарэце і быў заручаны з Марыяй.

Калі Яна зачала Сына, Юзафу ў сне была аб’яўлена таямніца гэтага Зачацця і даручана місія апекавацца Найсвяцейшай Паннай і Дзіцяткам. Мы бачым Юзафа пры Нараджэнні Збаўцы ў Бэтлеемскай пячоры, падчас Ахвяравання ў святыні, падчас уцёкаў у Егіпет, а таксама ў пілігрымцы ў Ерузалем разам з дванаццацігадовым Езусам і Яго Маці. Гэта апошняя згадка пра святога на старонках Евангелля, з чаго можна зрабіць выснову, што неўзабаве пасля гэтага ён памёр, хоць, магчыма, проста працягваў сціпла жыць дзесь у баку, што было ўласціва яго характару. У наш час вывучэнню асобы і значэння гэтага найсціплейшага са святых у справе адкуплення прысвячаюцца рэгулярныя міжнародныя сімпозіумы. Святы Юзаф быў абвешчаны апекуном Сусветнага Касцёла, а таксама з’яўляецца апекуном паміраючых, нарачоных і працаўнікоў. 1 мая адзначаецца ўспамін св. Юзафа Рамесніка.

Успамін: 19 сакавіка
Адноўлена 15.07.2009 17:18
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.