Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Святы Ян Божы, законнік
Святы Ян Божы, законнікНарадзіўся 8 сакавіка 1495 г. у Партугаліі. Спачатку быў пастухом і вёў спакойны лад жыцця, але потым вырашыў уступіць у войска і апынуўся ў Афрыцы, дзе прабыў пэўны час. Дзякуючы св. Яну Авільскаму ў 1539 г. у Гранадзе (Іспанія) перажыў навяртанне. Праз год вырашыў апекавацца беднымі, хворымі і разумова адсталымі, для чаго заснаваў уласны шпіталь, у якім лекарскую дапамогу дапаўняў духоўным клопатам. Святы лічыцца першапраходцам у галіне метадычнага дагляду хворых і псіхічнахворых.

Ён памёр 8 сакавіка 1550 г. у Гранадзе, дзе ў базыліцы, што носіць яго імя, да гэтага часу захоўваюцца ягоныя рэліквіі. Больш чым праз 30 гадоў пасля смерці святога яго духоўныя дзеці склалі статут Закона братоў міласэрнасці — баніфратраў, заснавальнікам якога лічыцца Ян Божы. Баніфратры акрамя трох традыцыйных законных шлюбаў убоства, чыстасці і паслушэнства складаюць яшчэ і чацвёрты шлюб: апякунства хворымі. Святы з’яўляецца апекуном хворых, шпіталяў і санітараў, а таксама кнігагандлёўцаў і друкароў.

Успамін: 8 сакавіка
Адноўлена 15.07.2009 17:19
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.